Навіны

У Гродзенскай вобласці пабудуюць новы мост праз Нёман. Дзе і колькі грошай выдаткуюць на будаўніцтва?

Новы мост праз Нёман пабудуюць у Лідскім раёне побач з аграгарадком Беліца. Ён размесціцца ў 25 метрах ад існуючага моста на трассе М11 «Ліда-Слонім». Сусветны банк развіцця выдаткуе амаль 40 млн рублёў на яго будаўніцтва. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Ліда ТВ».

Мост каля аграгарадка Беліца. Крыніца: tv-lida.by

Будаўніцтва пачалі 1 снежня 2021 года. Здаць мост у эксплуатацыю плануюць у кастрычніку 2024 года. У шырыню мост будзе 10 метраў, у даўжыню — 345 метраў. Уздоўж праезжай часткі арганізуюць тратуары шырынёй два метры кожны. Новы мост будзе разлічаны для руху вялікагрузаў.

Навошта будаваць новы мост?

Cтарому мосту ўжо 60 гадоў і па ім могуць рухацца аўтамабілі вагой не больш за 20 тон. Гэта праблема для вялікагрузных аўтамабіляў, кіроўцы якіх мусяць аб’язджаць моста.

Гэта адзін з 12 мастоў, які ўключылі ў спіс Міністэрства транспарта для рэканструкцыі. Пасля пабудовы новага моста стары плануюць дэмантаваць.

Што ўжо зрабілі

Генеральным падрадчыкам выступае ААТ «Мастабуд» з Баранавічаў. За першыя два месяцы працы будаўнікі адсыпалі пляцоўкі пад уладкаванне маставых апораў на левым і правым беразе Нёмана. Зараз адбываюцца працы па пагружэнні сваяў.

Колькі мастоў плануюць адрамантаваць у Гродзенскай вобласці ў 2022 годзе

У 2022 годзе плануюць капітальны рамонт чатырох і цякучы рамонт яшчэ чатырох мастоў. Гэта закладзена ў дзяржпраграме «Дарогі Беларусі» на 2021 — 2025 гады. Таксама ў Гродзенскай вобласці плануюць рамонт каля 157 км мясцовых дарог.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024