Не менш за чатырох жыхароў Ваўкавыску затрымалі на гэтым тыдні. «Пакаянныя» відэа з’явіліся ў праўладных Telegram-каналах. Усім інкрымінуюць распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт. 19.11 КаАП). Некаторых будуць судзіць і за ўдзел у пратэстах 2020 і 2021 гадоў.
UPD 4 лютага. Вадзіма Ляхоўскага вызвалілі.
31 студзеня на вуліцы затрымалі 32-гадовага Ляхоўскага Вадзіма Віктаравіча. На камеру ён сказаў, што яго затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт.19.11 КаАП). Таксама ў жніўні 2020 года ён удзельнічаў у несанкцыянаваных мерапрыемствах, а праз год зарэгістраваўся ў плане «Перамога». Праўладныя Telegram-каналы сцвярджаюць, што яго затрымалі, калі ён выйшаў пікетаваць у падтрымку палітвязняў. На камеру знялі фота з БЧБ-сцягам з тэлефона Вадзіма, сувеніры з «Мова Нанова ў Ваўкавыску», БЧБ-сімволіку, і прызавую бутэльку алкаголю з інтэлектуальнага квіза «Мазгаломы».
У той жа дзень па той жа прычыне ва ўласным доме затрымалі Рагеля Дзмітрыя Уладзіміравіча 1989 г. н. Ён распавёў, што неаднаразова ўдзельнічаў у мітынгах. На камеру паказалі некалькі фота, дзе Дзмітрый быў з БЧБ-сцягам. У праўладных Telegram-каналах сцвярджаюць, што раней яго судзілі па арт. 364 КК «Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў».
Праз дзень пры выхадзе з кватэры затрымалі Варапая Мікалая Сяргеевіча. Прычына тая ж — распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў.
3 лютага ў Ваўкавыску затрымалі мэнэджара адной з прыватных кампаній Сяргея Аляксандравіча Зелянкова. У «Одноклассниках» ён размясціў «экстрэмісцкую інфармацыю, якая абражае дзеючага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». На камеру Сяргей сказаў, што ў 2020-м і 2021-м удзельнічаў у несанкцыянаваных мерапрыемствах. Ён прызнаў віну. Мяркуючы па відэа, ГУБАЗ затрымаў яго на працоўным месцы. У «пакаянным» відэа паказалі Сяргея з БЧБ-сцягам.
Арт.19.11 КаАП на працягу апошніх некалькіх месяцаў стаў самым папулярным «палітычным» артыкулам, паводле якога беларусаў адпраўляюць за краты і караюць велізарнымі штрафамі, паведамляюць праваабаронцы «Вясны». Толькі ў рэгіёнах за студзень па гэтым артыкуле асудзілі мінімум 20 чалавек. Але таксама вядома, што трое суддзяў вырашылі спыніць адміністрацыйныя справы па гэтым артыкуле «у сувязі з недаказанасцю віны ў здзяйсненні правапарушэння».
Чытайце таксама: Гродзенцаў масава судзяць за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Сярод іх супрацоўнікі «Гродна Азот» і журналісты
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…