Навіны

Пляменніца Гоя выйшла замуж за шоўмена і былога вядоўцу БТ

Ірына Гой, пляменніца кіраўніка Гродзенскага гарвыканкама Мечыслава Гоя, выйшла замуж за шоўмена Дзяніса Кур’яна. Яны распісалася 3 верасня ў Менску.

Ірына Гой — псіхолаг паводле адукацыі, арганізатарка мерапрыемстваў. З 2015 па 2019 год была намесніцай начальніка аддзела культуры ў Гродзенскім гарвыканкаме. Да гэтага працавала ў МТС, на Гродзенскім механічным заводзе і нават медсястрой у абласным скурна-венералагічным дыспансеры.

Для Дзяніса Кур’яна гэта другі шлюб. Разам пара ўжо тры гады. «Пажаніліся, бо каханне, а не таму што „тэрмінова трэба“. Без вяселля, без цырымоній, без картэжа… спакойненька і кайфова», — напісаў Кур’ян у сторыз у Instagram.

Ірына і Дзяніс працуюць разам. Дзяніс Кур’ян — адзін з заснавальнікаў сеткі фудкортов «Мама дома» ў Мінску, Гомелі і Магілёве. Ірына Гой працуе там сеткавым маркетолагам. У студыі вытворчасці карпаратыўных фільмаў і рэкламных ролікаў Promofilm Кур’ян — крэатыўны дырэктар, а Ірына — менеджарка. Ірына — прадзюсерка ў YouTube-праекце Кур’яна «Дзе грошы, Дзяніс?» пра бізнэс.

Раней Кур’ян быў вядоўцам на БТ і АНТ. Працаваў у праектах «Еўрафэст» і «Еўрабачанне», «Міс Беларусь», «Міс Супранэншл», «Дзень Расіі-2012».

Падзяліцца
Меткі: асобысям'я

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024