Навіны

Частку знясуць, з’явіцца чацвёрты паверх, але захаваюць роспіс. У Гродне на Вялікай Траецкай адрэстаўруюць будынак

У Гродне збіраюцца аднавіць і выкарыстоўваць нежылы дом на Вялікай Траецкай, 5. Па плане там з’явіцца чатырохпавярховая прыбудова, а ўнутры — швейная майстэрня, страхавое і выдавецкае агенцтва. Зараз ідуць грамадскія абмеркавання.

Гістарычная частка будынка, якая мяжуе з крамай «Лёля», захаваецца. Прыбудову ў задняй частцы з газасілікатных блокаў, якая не мае гістарычнай каштоўнасці, знясуць, распавяла Hrodna.life галоўная архітэктарка праекта Святлана Хурс. На месцы яе ўзвядуць чатырохпавярховую пабудову з падвалам, паралельна суседняму будынку банка. Чацвёрты паверх будзе мансардным. Дах зробяць двухсхільным, з фальцевых лістоў, вышыня будынка да канька складзе 12 метраў. Пры падрыхтоўцы катлавана пад будаўніцтва будзе весціся археалагічны нагляд.

Вялікая Траецкая, 5: від з вуліцы
Прыбудову злева на фота знясуць

Для гістарычнай часткі будынка прадугледжана захаванне канструкцый фасада, рамонт і захаванне архітэктурных элементаў дэкору фасадаў. Праект прадугледжвае кансервацыю насценнага роспісу ўнутры будынка. Дах запраектаваны аднасхільны, як і зараз, з пакрыццём з фальцевая лістоў. З’явяцца мансардные вокны. Звонку плануюць пакінуць аўтэнтычны мур, вокны будуць драўляныя.

Старая і новая часткі будынка будуць злучаныя паміж сабой да трэцяга паверха. Прызначэнне будынка — шматфункцыянальнае. У падвальным паверсе запраектаваныя кабінет аховы працы і пажарнай бяспекі, майстэрня па рамонце адзення, санвузел і памяшканне сувязі. На першым паверсе размесцяцца памяшканне бытавога абслугоўвання, службовае памяшканне, кліенцкі аддзел страхавання, санвузлы і мінікацельная на прыродным газе. На другім паверсе будуць кабінеты работнікаў страхавання, санвузлы і пакой прыёму ежы. На трэцім і чацвёртым паверхах запраектаваныя памяшканні рэдакцыйна-выдавецкага агенцтва.

Тэрыторыю каля будынка часткова добраўпарадкуюць. Яна невялікая, таму ўзгоднена вертыкальнае азеляненне на балконах, на фасадзе будынка, распавяла архітэктарка Святлана Хурс.

Замоўца праекта — Аляксей Календа, генеральны дырэктар ТАА «Гарадское будаўніцтва», кіраўнік групы кампаній G3. Будынак плануецца здаваць у арэнду. Магчыма, частку памяшканняў зойме сам замоўца. Праект падрыхтаваны праектнай кампаніяй ТАА «Праектон».

Пачатак будаўніцтва запланавана на першы квартал 2022 года. Скончыць будынак збіраюцца таксама ў 2022-м. У 2019 годзе былі планы здаць будынак у эксплуатацыю ўжо ў 2020-м.

Гістарычная частка будынка датуецца 1880 годам. Суседні будынак таго ж часу па адрасе Вялікая Траецкая, 7 у 2015 годзе разабралі і адбудавалі з газасілікатных блокаў, піша краязнаўца Мечыслаў Супрон.

Да 1 кастрычніка 2021 года ўключна ідуць грамадскія абмеркаванні справаздачы ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА). З ім можна азнаёміцца на афіцыйным сайце гарвыканкама у раздзеле «Грамадскія абмеркаванні», у ТАА «Проектон» або ў замоўцы. Заўвагі і прапановы па справаздачы аб АУНА можна накіроўваць у гарвыканкам, кантактная асоба — Казімір Гецэвіч.

Чытайце таксама:

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024