Навіны

«Сабраліся за дзве гадзіны». Гродзенскі блогер і фельчар Фёдар Сумкін з’ехаў з Беларусі

Блогер і фельчар хуткай дапамогі з Гродна Фёдар Сумкін (Астаповіч) з сям’ёй з’ехаў з Беларусі. Цяпер яны будуюць жыццё ў Польшчы. Пакінуць у Гродне давялося рамонт, планы аб кавярні і сабаку Карыцу. Пра гэта ён з жонкай распавялі ў stories свайго Instagram 17 верасня.

Фёдар з сям’ёй пераехаў жыць у Польшчу. Мяркуючы па адказам у stories, цяпер яны на карантыне. Жонка Фёдара Святлана расказала, што яны ўжо праехалі «шмат краін» і пакуль спыняліся ў сяброў. Святлана дадала, што праехала за рулём каля 3 000 км.

«Я жонка дзекабрыста. Мне далі пару гадзін на зборы. Я сабралася і паехала. Без пытанняў, без спрэчак, без шкадавання», — напісала ягоная жонка Святлана на старонцы ў адказ на пытанне «Чаму такі экстраны пераезд?».

«Магчыма, назаўжды»

— Мы паехалі ў невядомасць. У нас няма прац, у нас няма кватэры і мы наогул не ведаем, у якім горадзе нам абжыцца, — распавяла жонка Фёдара. Ён дадаў, што «ведае, што ўсё будзе добра. У каго ёсць якія прапановы аб працы ў Польшчы, можаце пісаць».

На пытанне «Як адважыліся на пераезд?», сям’я адказала: «Мы не вырашаліся. Магчыма, назаўжды… а магчыма, пакуль не стане бяспечна жыць у РБ. Куды? Таксама не ведаем. На стадыі выбару. Калі-небудзь пра наш пераезд Фёдар здыме цэлы блокбастар і па ім здымуць гістарычны фільм … няйначай».

Жонка хоча, каб Фёдар застаўся ў медыцыне

Жонка Фёдара Святлана дадала, што хоча, каб муж застаўся ў медыцыне, а сама яна гатовая «фасаваць пячэнькі». Дачка Ксенія пойдзе ў школу ў Польшчы. Котку Лісу сям’я разлічвае забраць з сабой, як абжывецца, а сабака Карыца шукае новы дом.

 — Адгукнулася шмат беларусаў, якія пераехалі ў Польшчу. Настолькі шмат, што я нават не чакала, што столькі людзей — і гродзенцаў, і з іншых рэгіёнаў Беларусі - з’ехалі за мяжу, — распавяла Святлана.

«Калі б вы засталіся, што было б?», — спытаў падпісчык. «Быў бы 676», — адказала Святлана, верагодна, маючы на ўвазе колькасць палітвязняў у Беларусі. На 17 верасня 2021 года іх было 675. Што тычыцца пераследу блогераў у Гродне, у сярэдзіне жніўня затрымалі Вадзіма Ермашука, які выступаў супраць гвалту. Ён адбывае другі адміністрацыйны арышт. 16 верасня стала вядома аб узбуджэнні дзвюх крымінальных артыкулаў.

«Буду думаць, кім буду, калі вырасту»

«Гэта было проста пытанне часу», — разважае Фёдар з Hrodna.life аб сваім магчымым затрыманні і жартуе, што жыў бы каля Фарнага касцёла (па суседстве з ім знаходзіцца турма № 1 Гродна, там жа — СІЗА).

 — Плануем затрымацца тут [у Польшчы — Hrodna.life]. Шукаем працу, калі атрымаецца, па медыцыне, калі не, буду думаць, кім буду, калі вырасту.

У планах у пары было адкрыццё кавярні ў Гродне. «Можа, заробім грошай і калі-небудзь ўвасобім мару. А можа і тут атрымаецца, як пойдзе», — распавёў Фёдар Hrodna.life.

Хто такі Федар Сумкін?

Фёдар Астаповіч — фельчар з Гродна, звольніўся з працы 9 верасня. Аб сваёй працы і жыцці ён расказваў ў Instagram пад нікам «sumkin.syn». Таксама ён дзяліўся тым, як працуюць медыкі падчас пандэміі каранавіруса. Цяпер у яго 15,5 тысяч падпісчыкаў, у яго жонкі - 11,5. У студзені 2021 года падчас эфіру Фёдара з падпісантамі ў Instagram падключылася Святлана Ціханоўская, што стала поўнай нечаканасцю для гродзенца. Гэты эфір прынёс Фёдару некалькі тысяч новых падпісчыкаў. Фёдар прыязджаў у Шчучын на судовае пасяджэнне да блогера Vadimati.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024