«British American Tobacco» спыніла супрацоўніцтва з Гродзенскай тытунёвай фабрыкай. Гэта адзін з яе асноўных партнёраў

Кампанія «British American Tobacco» спыніла супрацоўніцтва з Гродзенскай тытунёвай фабрыкай «Нёман», сказана на афіцыйным сайце кампаніі. Прычынай назвалі санкцыі і абвінавачванні BAT у парушэннях правоў чалавека і незаконным гандлі.

«British American Tobacco» — найбуйнейшая сусветная тытунёвая кампанія і адзін з асноўных партнёраў Гродзенскай тытунёвай фабрыкі. Фабрыка «Нёман» вырабляла паводле яе ліцэнзіі вядомыя тытунёвыя брэнды — «Kent», «Pall Mall», «Lucky Strike», «Vogue», «Rothmans». Вытворчасць вялася у межах праграмы імпартазамяшчэння. Таксама Гродзенская тытунёвая фабрыка супрацоўнічае з английскай кампаніяй «Tobacco International Enterprises Limited».

British American Tobacco ў 2021 годзе праводзіла аўдыт па ацэнцы ўмоў працы на гродзенскай «табачцы», але перапыніла яго, як і супрацоўніцтва, праз уведзеныя ў дачыненні да Беларусі санкцыі. Таксама BAT называлі датычнай да кантрабанды цыгарэт з Беларусі, сказана ў паведамленні. Але расследаванне кампаніі паказала, што гэта тычылася толькі беларускіх брэндаў.

Чытайце таксама: Единственного бастовавшего на «табачке» в Гродно ищет милиция — через пять месяцев после его отъезда в Польшу

9 жніўня 2021 года стала вядома, што Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» трапіла ў санкцыйны спіс ЗША. Пад абмежаваннямі Вялікабрытаніі аказалася ўся тытунёвая галіна Беларусі.

Чытайце таксама: Табачная фабрика «Неман «надеется найти замену сырью из ЕС в Китае

Гродзенская тытунёвая фабрыка адносіцца да высокарэнтабельных прадпрыемстваў. У 2017 годзе «табачка» стала найбуйнейшым падаткаплацельшчыкам Гродзенскай вобласці. У 2020 годзе фабрыка перавяла у Фонд нацыянальнага развіцця 26,5 млн рублёў - больш за палову свайго прыбытку. Згаданы фонд створаны ўказам прэзідэнта ад 28 снежня 2005 г. № 637 для «рэалізацыі найбольш важных эканамічных і сацыяльных праектаў дзяржавы».

Чытайце таксама: Куда тратят деньги, которые собирает фонд национального развития от сверхрентабельных госпредприятий

З 2018 года адзіным аператарам па продажы тытунёвых вырабаў, у тым ліку і гродзенскай фабрыкі, у Беларусі стала кампанія «Энерга-Оил» бізнэсмэна Аляксея Алексіна. Дазвол на гэта даў Аляксандр Лукашэнка. Кампанія рэалізуе прадукцыю праз сетку шапікаў «Табакерка».

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024