Навіны

Палітзняволенаму музыку Ігару Банцэру чацвёрты раз падоўжылі тэрмін утрымання ў ШЫЗА

Гродзенскаму музыку і палітзняволенаму Ігару Банцэру 5 верасня працягнулі тэрмін утрымання ў штрафным ізалятары на 10 дзён. Пра гэта паведаміў сябар музыкі Андрэй Мялешка ў сваім Facebook. Гэта ўжо чацвёртае падаўжэнне тэрміну ўтрымання ў ШЫЗА. Агулам музыка правядзе ў ізалятары 40 дзён без перадачаў і сустрэчаў з адвакатам.

Першы раз Ігар Банцэр быў змешчаны ў ізалятар 6 жніўня, нібыта за парушэнне рэжыма. Другі раз — 18 жніўня, за спрэчкі з кантралёрам. Трэці - 26 жніўня. Па словах сукамернікаў Ігара, яны самі не разумеюць, за што Ігара змясілі ў ізалятар чарговы раз, распавёў Hrodna.life сябар музыкі Андрэй Мялешка.

Ігар Банцэр падчас аднаго з выступаў. Фота з асабістага архіва Банцэра

З боку адміністрацыі «хіміі» на музыку ўзмацніўся ціск. Таксама Ігар Банцэр адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі.

Па выніку трох парушэнняў падчас адбывання пакарання на «хіміі», зняволенага могуць асудзіць да трох гадоў пазбаўлення волі.

За што Ігар Бацэр адбывае пакаранне?

Ігар Банцэр з 17 чэрвеня адбывае пакаранне ў папраўчай ўстанове адкрытага тыпу № 9 у горадзе Віцебску.

Суддзя Наталля Козел 19 сакавіка прызнала Ігара Банцэра вінаватым у хуліганстве і прысудзіла яму 1,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яго вызвалілі з-пад варты ў зале суда пад падпіску аб нявыездзе. Ігара судзілі за танец, які ён выканаў у верасні 2020 перад міліцыянтам. Паводле версіі пракурора, ён прадэманстраваў пры гэтым свае геніталіі. Сам Ігар настойваў: ён быў у стрынгах, так што міліцыянт не мог бачыць яго голым.

Пяць месяцаў Ігар знаходзіўся ў турме № 1 у Гродне. Адзін дзень знаходжання пад вартай роўны двум днях абмежавання волі. Гэта значыць, Ігару засталося адбыць шэсць месяцаў пакарання.

Ад 3 сакавіка, калі пачаўся разгляд справы ў судзе, Ігар трымаў сухую галадоўку. 15 сакавіка праваабаронцы прызналі Банцэра палітвязнем.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024