Беларусам змянілі правілы выезду: на працу і вучобу зараз будуць выпускаць часцей

З 4 верасня выехаць з краіны на працу (па кантракце), на вучобу або з відам на жыхарства наземным спосабам можна будзе раз на 3 месяцы. Змены ўведзеныя пастановай Савета міністраў № 504 ад 1 верасня 2021.

Раз на тры месяцы (але не часцей) змогуць выехаць з Беларусі праз наземныя межы:

  • асобы, якія выязджаюць з Беларусі на працу на тэрыторыі замежнай дзяржавы, — пры прад’яўленні працоўнага дагавора (кантракта) з замежным працадаўцам або яго копіі, дазволу на працу, выдадзенага ўпаўнаважанай арганізацыяй прымаючага боку;
  • асобы, якія выязджаюць з Беларусі для атрымання адукацыі ў замежных адукацыйных арганізацыях, — пры прад’яўленні дакументаў (або іх копій), якія пацвярджаюць атрыманне імі адукацыі ў замежнай адукацыйнай арганізацыі, або дакументаў (альбо копій) установы адукацыі Рэспублікі Беларусь аб накіраванні на навучанне за мяжу;
  • грамадзяне Беларусі, якія маюць від на жыхарства, пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для пастаяннага пражывання за межамі Беларусь ці іншы дакумент, які пацвярджае права на пастаяннае або часовае пражыванне ў замежнай дзяржаве — - для выезду да месца пастаяннага або часовага пражывання;
  • замежнікі, якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Беларусі - - для выезду ў краіну свайго грамадзянства.

Раней выезд па пералічаных мэтам наземным спосабам быў магчымы толькі раз на паўгода па кожнай з мэтаў.

Дзяржпамежкамітэт рэкамендуе усе дакументы для пацверджання перакладаць на беларускую або рускую мову і завяраць сапраўднасць перакладу ў натарыуса.

Неабмежаваную колькасць разоў можна выязджаць з краіны дыпламатам і іх сем’ям, афіцыйным дэлегацыям, кіроўцам-міжнароднікам і некаторым іншым катэгорыям людзей. Таксама без абмежаванняў можна выехаць па службовай камандзіроўцы, на лячэнне, на спартыўныя мерапрыемствы з дакументам ад Мінспорту, у сувязі з цяжкай хваробай або смерцю блізкага сваяка за мяжой, у Калінінградскую вобласць без перасадак. Забароны не датычацца авіяпералётаў.

Чытайце таксама:

Выезд з Беларусі абмежавалі з 21 снежня 2020 года. Афіцыйная прычына — каранавірус: абмежаванні ўвялі пастановай № 624 ад 30.10.2020 «Аб мерах па прадухіленні распаўсюджвання інфекцыйнага захворвання». Гэта прыносіла шмат складанасцяў тым, хто працуе ці вучыцца за мяжой. Сітуацыя пагоршылася пасля забароны на многія пералёты вясной 2021 года.

Чытайце таксама: Белорусские самолеты не полетят через Евросоюз и в Украину. Как это повлияет на летние планы гродненцев?

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024