Тытунёвая фабрыка «Нёман» спадзяецца знайсці замену сыравіне з ЕС у Кітаі

З-за санкцый уведзеных супраць Гродзенскай тытунёвай фабрыцы «Нёман», запасаў сыравіны для вытворчасці цыгарэт засталося на тры месяцы. Арыентавана яны скончацца ў кастрычніку-лістападзе распавёў Андрэй Бубен старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» тэлеканалу «Беларусь-1».

Як тытунёвая фабрыка працавала раней?

Раней тытунёвая фабрыка працавала ў асноўным на сыравіне, якую закупала ў краінах Еўрасаюза. Акрамя сыравіны фабрыка закупала абсталяванне ў Германіі і Італіі. Нетытунёвыя матэрыялы: цыгарэтную паперу, кардон, алюмініевую фальгу, клей, этыкеткі з кардона — закупалі ў Чэхіі, Аўстрыі, Германіі, Італіі, Францыі, Літве, Грэцыі і Венгрыі.

Як плануюць працаваць зараз?

Зараз сыравіну будуць закупаць у Азіі. Знайсці альтэрнатыву сыравіне плануюць на кітайскім рынку. Некаторыя матэрыялы для вытворчасці цыгарэт ужо замянілі аналагамі беларускай вытворчасці. Сярод іх — араматызатары. Клішэ, якое наносіцца на цыгарэту, пастаўляе расійская кампанія, раней іх вытворчасцю займалася Германія.

Тытунёвая фабрыка патрапіла пад санкцыі ЗША 9 жніўня. Таксама санкцыі на тытунёвую прадукцыю з Беларусі ўвяла Вялікабрытанія. Пры гэтым Гродзенская тытунёвая фабрыка выпускае цыгарэты тытунёвых брэндаў брытанскай транснацыянальнай кампаніі British American Tobacco — Kent, Pall Mall, Lucky Strike, Vogue, Rothmans. Санкцыі Вялікабрытаніі забараняюць экспарт некаторых тавараў, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці тытунёвай прадукцыі ў Беларусі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024