Страчаныя метрычныя кнігі з Фары Вітаўта могуць вярнуцца ў Гродна. Але гэтаму не ўсе рады

Дзяржаўны Гістарычны музей Масквы гатовы перадаць частку архіваў шэрагу цэркваў Мінскай і Гродзенскай епархій. У асноўным гэта метрычныя кнігі Гродзенскага Сафійскага Сабора. У фондзе знаходзіцца 80% каштоўных і дасюль згубленых дакументаў. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў гісторык Аляксей Бялецкі.

Можна будзе аднавіць радаводы 70% праваслаўнага насельніцтва Гродна

«Дакументы, якія знаходзяцца ў гістарычным музеі Масквы — ўнікальныя. Яны лічыліся страчанымі, таму ўдвая прыемней выявіць іх праз доўгі час», — распавёў Hrodna.life гісторык Аляксей Бялецкі. — «Склад дакументаў разнастайны. Яны дазваляюць не толькі аднавіць радаводы большасці жыхароў Гродна, так як каля 70% праваслаўнага насельніцтва горада наведвала галоўны сабор, але і прасачыць рэлігійнае і штодзённае жыццё Гродна і іншых гарадоў, мястэчак і вёсак. Гэта дазволіць выявіць для гісторыі некаторыя адметныя імёны, раскрыць невядомыя раней гістарычныя падрабязнасці».

Дакументы «развальваюцца на вачах»

Дакументы, якія Гістарычны музей Масквы гатовы перадаць, ў вельмі кепскім фізічным стане — «развальваюцца на вачах». Як паведамляе Аляксей Бялецкі - «Па словах дырэктара Нацыянальнага Гістарычнага архіва ў Гродне, яны не маюць магчымасці прыняць архіў з-за адстунасці асобнага памяшкання. Бо кнігі ў грыбку і цвілі, яны могуць заразіць «здаровыя» дакументы. Тым больш адрэстаўраваць у бліжэйшыя гады дастаткова ўнушальную колькасць дакументаў сіламі аднаго-двух спецыялістаў, улічваючы цякучую працу па рэстаўрацыі не магчыма.

Метрычная кніга аб нарадзіўшыхся 1913 г. Фота: Hrodna.life

«Час працуе супраць нас». Што будуць рабіць з дакументамі

Рэстаўрацыя дакументаў - працаёмкі, грошазатратны і доўгатэрміновы працэс. Ён патрабуе акрэсленых умоваў і спецыялістаў. «Такія ўмовы і спецыялісты ёсць як і ў Беларусі, так і ў Маскве, але рэсурсаў ні там, ні там не хапае. Прыярытэты могуць адрознівацца, а пакутуюць, ў выніку, дакументы», — распавёў Аляксей.

Акрамя гэтага, не проста ў кароткі тэрмін юрыдычна правільна аформіць афіцыйную междзяржаўную перадачу дакументаў. Зараз чальцы «Архіўнага дазора» ад Беларусі вядуць перамовы.

«Час працуе супраць нас. Таму першачарговай задачай мы паставілі не факт перадачы дакументаў, а рэстаўрацыю, алічбоўку і перадачу лічбавых копій ў навуковыя ўстановы Беларусі.

Якія дакументы гатовы перадаць

Дакументы Гродзенская Сафійскага Кафедральнага сабора (Фара Вітаўта):

  • Метрычныя кнігі за 1810−1816, 1836−1857, 1859−1863, 1865−1869, 1872−1878, 1880, 1882, 1913−1915 гг.,
  • Шлюбныя вобшукі за 1879−1895, 1899−1910 гг.,
  • Спавядальныя распіскі за 1898, 1899, 1904, 1907−1911 гг.,
  • Кліравыя ведамасці за 1901, 1903, 1907, 1909−1912, 1914 гг.,
  • Аб прыяднаўшыхся іншаверцах за 1839−1864 гг.,

Таксама не меньш каштоўныя:

  • Метрычныя кнігі Дараўскай 1835−1880, 1902−1915гг., Адахаўскай цэркваў Навагрудскага ўезда;
  • Дараўскага касцёла 1734−1834 (аб памерлых), 1768−1834 (шлюбныя), 1724−1764, 1768−1794, 1810−1834 (аб нарадзіўшыхся);
  • Спісы прыхаджан Дараўскага касцёла: 1734 г., кан. XVIII ст., 1820-х гг., Дараўскай царквы 1900−1915 гг.,
  • Шлюбныя вобшукі Дараўскай царквы: 1843−1895, 1901−1915 гг., Дараўскага касцёла: 1785−1842 гг.,
  • Кліравыя ведамасці Дараўскай царквы за 1843−1877 гг.
Падзяліцца
Меткі: гісторыя

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024