Новости

З-за рамонту мастоў адменяць цягнікі Гродна — Мінск

З-за рамонту чыгуначных мастоў на ўчастку Мінск — Маладзечна будуць адмененыя цягнікі з Гродна ў Мінск і назад, паведамляе прэс-цэнтр БЧ. Адменяць цягнікі з Гродна ў Мінск (адпраўленне з Гродна ў 15:36) 18 і 26 жніўня 2021 года і цягнік Гродна — Мінск (адпраўленне з Гродна ў 19:48) 18, 25 і 26 жніўня 2021 года.

Для праезду пасажыраў у паведамленні Мінск — Гродна — Мінск 18 і 26 жніўня дадаткова прызначаны цягнік. Адпраўленне з Гродна ў 06:30 і прыбыццё ў Мінск у 12:20. У зваротным кірунку — адпраўленне з Мінска ў 17: 41 і прыбыццё у Гродна 23:37

Таксама 18 і 26 жніўня цягнік Гродна — Віцебск / Камунары (адпраўленне з Гродна ў 17:25) будзе ісці праз станцыю Баранавічы-Палескія.

У сувязі з рамонтам, асобныя цягнікі будуць прытрымлівацца са змененым раскладам і маршрутам, у тым ліку праз Баранавічы і Ліду.

Таксама стала вядома, што з 13 жніўня 2021 года БЧ павышае цэны на чыгуначныя перавозкі ў межах Беларусі. Цэны будуць павялічаны ў сярэднім на 5−15% у залежнасці ад выгляду паведамленні.

Падзяліцца
Меткі: транспарт

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024