Тры гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму правядзе гродзенец. Па яго справе амапаўцы адмаўляліся ад іскаў

Андрэя Сакалоўскага прысудзілі да трох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Такое рашэнне вынеслі ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 2 жніўня. Гродзенец застанецца пад вартай да ўступлення прысуду ў сілу.

Па арт.342 КК яму прызначылі два гады абмежавання волі, паводле арт.364 КК — два гады пазбаўлення волі. Раней яго асудзілі на тры гады калоніі за махлярства. Такім чынам, адно пакаранне паглынула іншае.

Андрэй таксама заплаціць 700 рублёў кампетэнцыі маральнай шкоды па іску пацярпелага амапаўца “Лабкова”. Ён запытваў 1 000 рублёў. Таксама Сакалоўскі аплаціць дзяржпошліну – 87 рублёў.

Прысутныя дзякавалі Сакалоўскаму. Ён будзе абскарджваць прысуд.

Падзякаваў за падтрымку

Андрэй у апошнім слове сказаў усяго тры фразы – падзякаваў за падтрымку сям’і і блізкім, а таксама тым, што прыходзіў у суд.

Раней пракурор Сяргей Пятрашка запатрабаваў Андрэю Сакалоўскаму 3,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму з улікам папярэдняга прысуду — Сакалоўскага летась асудзілі на тры гады калоніі з адтэрміноўкай за махлярства. Адвакат лічыла, што абвінавачанага трэба апраўдаць. Андрэй віну не прызнаў. На працягу следства ён не даваў паказанняў.

Дырэктара прыватнай фірмы Андрэя Сакалоўскага судзіла Маргарыта Ланцэвіч у судзе Кастрычніцкага раёна Гродна. 38-гадовы Андрэй жанаты, у яго шасцігадовае дзіця. Андрэя абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 і арт. 364 КК. Паводле версіі дзяржабвінаваўцы Сяргея Пятрашка, які замяніў Нічыпарука, 6 верасня 2020 года Андрэй узяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і ўжыў гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

Чацвёра з пяці аманаўцаў адмянілі іскі аб кампенсацыі маральнай шкоды. Двух з 12 амапаўцаў адвакатка папрасіла прыбраць з ліку пацярпелых.

Таксама ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 2 жніўня судзілі Грабіцкага паводле арт. 369 КК “Абраза прадстаўніка ўлады”.

Як ішло судовае следства?

Падзяліцца

Апошнія запісы

“Гроднаэнерга” будзе змагацца з птушкамі, якія садзяцца на прадпрыемства

"Гроднаэнерга" закупляе прылады адпужвання птушак. Гэта не першая такая закупка. На прадпрыемстве лічылі, што яны…

27 снежня 2025

Без чэргаў, але з допытамі. Як у святочныя дні ідуць справы на мяжы

Пры выездзе з краіны беларусы хутка праходзяць пашпартныя кантролі на граніцы з ЕС. Пасля вяртання…

26 снежня 2025

Суддзяў Гродзенскай вобласці павысілі – будуць працаваць у Вярхоўным Судзе

Павысілі гродзенскага суддзю Дзмітрыя Бубенчыка, які з 2014 года ўключаны ў санкцыйныя спісы ЕС і…

26 снежня 2025

У інтэрнаце на Дамброўскага затапіла кватэру — «Гродна Плюс» абвінаваціла жыхара

Гараджаніну, які жыве ў інтэрнаце на Дамброўскага, 23, затапіла кватэру. Па словах мужчыны, ад ціску…

26 снежня 2025

Шоу-балет і феерверк. Як у Гродне сустрэнуць 2026 год — праграма

Гарадскія святкаванні Новага года пачнуцца ў Гродне 31 снежня ў 23:30. Асноўныя мерапрыемствы пройдуць на…

26 снежня 2025

“Лас-Вегас з помнікамі культуры”. У Гродне прыступілі да рэканструкцыі Праванабярэжнай: распрацоўваюць дакументацыю

Пасля грамадскіх абмеркаванняў у Гродне пачалі распрацоўваць праектную дакументацыю па рэканструкцыі Праванабярэжнай у Гродне. Там…

26 снежня 2025