Тры гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму правядзе гродзенец. Па яго справе амапаўцы адмаўляліся ад іскаў

Андрэя Сакалоўскага прысудзілі да трох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Такое рашэнне вынеслі ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 2 жніўня. Гродзенец застанецца пад вартай да ўступлення прысуду ў сілу.

Па арт.342 КК яму прызначылі два гады абмежавання волі, паводле арт.364 КК — два гады пазбаўлення волі. Раней яго асудзілі на тры гады калоніі за махлярства. Такім чынам, адно пакаранне паглынула іншае.

Андрэй таксама заплаціць 700 рублёў кампетэнцыі маральнай шкоды па іску пацярпелага амапаўца «Лабкова». Ён запытваў 1 000 рублёў. Таксама Сакалоўскі аплаціць дзяржпошліну — 87 рублёў.

Прысутныя дзякавалі Сакалоўскаму. Ён будзе абскарджваць прысуд.

Падзякаваў за падтрымку

Андрэй у апошнім слове сказаў усяго тры фразы — падзякаваў за падтрымку сям'і і блізкім, а таксама тым, што прыходзіў у суд.

Раней пракурор Сяргей Пятрашка запатрабаваў Андрэю Сакалоўскаму 3,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму з улікам папярэдняга прысуду — Сакалоўскага летась асудзілі на тры гады калоніі з адтэрміноўкай за махлярства. Адвакат лічыла, што абвінавачанага трэба апраўдаць. Андрэй віну не прызнаў. На працягу следства ён не даваў паказанняў.

Дырэктара прыватнай фірмы Андрэя Сакалоўскага судзіла Маргарыта Ланцэвіч у судзе Кастрычніцкага раёна Гродна. 38-гадовы Андрэй жанаты, у яго шасцігадовае дзіця. Андрэя абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 і арт. 364 КК. Паводле версіі дзяржабвінаваўцы Сяргея Пятрашка, які замяніў Нічыпарука, 6 верасня 2020 года Андрэй узяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і ўжыў гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

Чацвёра з пяці аманаўцаў адмянілі іскі аб кампенсацыі маральнай шкоды. Двух з 12 амапаўцаў адвакатка папрасіла прыбраць з ліку пацярпелых.

Таксама ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 2 жніўня судзілі Грабіцкага паводле арт. 369 КК «Абраза прадстаўніка ўлады».

Як ішло судовае следства?

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024