Навіны

«Сувязь са спадарожнікамі страчана». Аляксандр Саенка — аб новай выставе, «падводным плаванні» і прывіднай надзеі

Кожны дзень у траўні і чэрвені фатограф Аляксандр Саенка хадзіў у Румлёўскі парк, каб здымаць дрэвы і знаходзіць супакой. За гэты час ён прайшоў 200 кіламетраў і схуднеў на сем кілаграм. З гэтага ён зрабіў выставу «Сувязь са спадарожнікамі страчана», якая адкрылася 22 ліпеня ў «Цэнтры гарадскога жыцця». Выстава будзе працаваць да 12 жніўня з 10.00 да 17.00 кожны дзень.

— Праз сітуацыю ў краіне многія мае сябры з’ехалі ў іншыя краіны, і я адчуў сябе вельмі адзінокім. Я прывык, што вакол мяне ёсць вельмі моцнае асяроддзе — каманда, з якой я працую. Я чалавек планавання — я ведаю, што буду рабіць месяц-два, а потым усё рэзка рассыпалася як картачны домік. І я згубіўся. Замест таго, каб ісці разбірацца са сваімі праблемамі да псіхатэрапеўта, з кімсьці размаўляць, я сышоў у лес.

Афіша выставы Аляксандра Саенкі

 — У лесе мне было спакойна, мяне ніхто не чапаў. Гэта як у дзяцінстве — як быццам у доміку. Пад кронамі дрэў я адчуваў сябе абароненым, — распавёў Аляксандр Hrodna.life.

Аляксандр Саенка

  • 34 гады,
  • фотарэпарцёр, відэааператар,
  • зрабіў некалькі фотагісторый, якія ўздымалі сацыяльныя праблемы: напрыклад, аб тралейбусным дэпо і бясплатнай сталовай для бяздомных.
  • удзельнічаў у шматлікіх выставах у Беларусі і за мяжой, у тым ліку быў пераможцам і прызёрам у «Прэс-фота Беларусі».

«Галоўнае — не фоткі»

Выстава складаецца з шасці стэндаў. Фотаздымкі Аляксандр размясціў на раздрукаваных картах парку з указаннем яго маршрутаў. Так што хтосьці можа прайсці па тых жа сцяжынках і ўбачыць тыя ж краявіды. Фатограф збочваў з дарогі ў глыбіню лесу, каб зрабіць больш цікавыя фота. Здымаў ён раніцай, днём і ўвечары, каб злавіць рознае асвятленне. Некаторыя фота можна было зрабіць толькі адзін раз — Аляксандр прыходзіў у тыя ж месцы, але святло ўжо падала па-іншаму. «Галоўнае — не фоткі, а калі там знаходзішся і бачыш, як перад табой усё гэта нараджаецца», — лічыць фатограф.

Пазней бацька Аляксандра распавёў яму, што тры пакаленні мужчын у іх сям'і працавалі ў лясніцтве. Адтуль і цяга да лесу, мяркуе фатограф. Фота цёмныя, але Аляксандр пакінуў на іх праменьчык святла. «Для мяне гэта надзея, што ўсё-ткі калі-небудзь я, мы выкараскаемся з гэтай сітуацыі, і ўсё будзе добра», — распавёў на выставе Аляксандр.

Таксама на выставе можна было ўбачыць знойдзены гербарый 85-га года — амаль аднагодку фатографа. Фота: Алена Кавальчук

«Змрок паглыне мяне»

Усе праекты, якія рабіў Аляксандр, для яго вельмі асабістыя. Таму важная частка выставы — суправаджальны тэкст. «Страшна, вельмі страшна [адкрывацца]. Я заўсёды хвалююся. Не кожны зразумее, — адказвае фатограф і дадае, што часам «проста хочацца закрыць гештальт».

Суправаджальны тэкст на выставе. Фота: Алена Кавальчук

Персанальныя выставы Аляксандр робіць прыкладна раз на два гады. Папярэдняя выстава таксама была асабістай і дэпрэсіўнай. Але ў апошняй гэтага яшчэ больш. «Нічога не змянілася. Баюся, што змрок паглыне мяне ў канчатковым выніку, як бы гэта пафасна не гучала», — кажа фатограф.

На выставе Аляксандра Саенкі. Фота: Алена Кавальчук

 — Вельмі рэдкія пробліскі чагосьці добрага. Тады я проста быццам нырнуў у басейн і вынырнуў. А цяпер, атрымліваецца, увесь час такое падводнае плаванне, — тлумачыць фатограф. Ён кажа, што хоча «ранейшага зразумелага жыцця», а цяпер ён «у анабіёзе». І хоць «прывідная надзея мільгае» — «нічога не адбываецца».

Па яго назіраннях, калі не чытаць навіны, нічога не змянілася. Людзі так жа гуляюць, п’юць каву і віно, «і як быццам нічога і не было». Аляксандр дапускае, што многія не хочуць паказваць сваіх перажыванняў і «апранаюць маску». А зразумеюць яго толькі адзінкі, у якіх такая ж сітуацыя.

 — Як лічыце, якой будзе наступная выстава праз два гады? Будзе больш святла?

 — Не, я думаю што не. На 99, 9% упэўнены, што не.

На выставке Александра Саенко. Фото: Елена Ковальчук
На выставке Александра Саенко. Фото: Елена Ковальчук
На выставке Александра Саенко. Фото: Елена Ковальчук
На выставке Александра Саенко. Фото: Елена Ковальчук
На выставке Александра Саенко. Фото: Елена Ковальчук
На выставке Александра Саенко. Фото: Елена Ковальчук
На выставке Александра Саенко. Фото: Елена Ковальчук

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024