Навіны

Выйшаў сёмы нумар навуковага часопіса «Гарадзенскі гадавік»

Выйшаў з друку новы нумар «Гарадзенскага гадавіка». «Асэнсоўваем гісторыю роднай Гародні, вывучаючы жыццё асоб і сем’яў, заглыбляемся ў свет іх ідэнтычнасці, светапогляду і культурных кодаў, штодзённасці і няпростых жыццёвых рашэнняў», — напісаў пра нумар «Цэнтр гарадскога жыцця». Агулам у нумар патрапіла 10 тэкстаў пра месца чалавека ў гарадской гісторыі, сацыяльныя практыкі і светапогляды гараджан.

Нумар прысвяцілі гісторыкам Таццяне Маліноўскай і Вользе Сабалеўскай, «для якіх адкрыццё таямніц гарадзенскай мінуўшчыны было сэнсам жыцця». Таццяна Маліноўская памерла летась, Вольга Сабалеўская — у 2019 годзе.

«Часопі пачынаецца з тэкста Юрыя Гардзеева, прысвечанага гарадзенскаму прэзідэнту Юзафу Бардаку і элітам Гродна ХVIII ст. Далей цэлы комплекс матэрыялаў пра часы паўстання 1863−1864 гадоў. Сярод іх — артыкул пра светапогляд і псіхалагічны партрэт урача Івана Мітрапольскага, які пакінуў цікавыя ўспаміны пра сваю працу ў Гродне; артыкул Алеся Радзюка пра злачынствы і правапарушэнні вышэйшых службовых асоб Гродзенскай губерні; артыкул Алеся Смалянчука пра інтрыгуючы эпізод у адносінах Канстанціна Скірмунта і Элізы Ажэшка, іх сустрэчу ў 1904 годзе», — расказвае пра часопіс гісторык Васіль Герамімчык, адзін з аўтараў гарадзенскага Гадавіка. — Тры матэрыялы прысвечаныя слынным навукоўцам. Так, Уладзімір Валодзін распавядае пра выкладчыка гродзенскага педінстытута Браніслава Ржэўскага, Андрэй Ціхаміраў - пра Гургена Марціросава і савецкую сацыялогіў ў Гродне, Ірына Ганецкая і Андрэй Мяцельскі - пра археолага Міхася Ткачова. Вялікую цікавасць уяўляе артыкул Віталя Гуменнага і Віталя Карнялюка пра Румлёўскі парк.

Завяршаецца нумар часопіса рэцэнзіяй Алеся Краўцэвіча на зборнік канферэнцыі 2017 года «Grodnae et orbi: гарадскія супольнасці і гарадское асяроддзе ХІV-ХХ стст.»

Дату прэзентацыі паведамяць пазней.

«Гарадзенскі гадавік» — навуковы часопіс. Яго заснавалі ў 2011 годзе гродзенскія гісторыкі і краязнаўцы, каб асвятляць гісторыка-культурную праблематыку, не даследаваную дагэтуль.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024