Новости

За два дні палякі затрымалі 22 парушальнікаў польска-беларускай мяжы

Супрацоўнікі польскай памежнай службы за два дні затрымалі 22 чалавекі, якія парушылі мяжу з боку Беларусі. Усе затрыманыя — грамадзяне Афганістана.

16 чэрвеня патруль Падляскага аддзела памежнай службы ў ваколіцах Озеран заўважыў на памежнай паласе сляды перасячэння польска-беларускай мяжы. Парушальнікаў пачалі шукаць. У некалькіх кіламетрах ад мяжы супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі 11 замежнікаў (6 мужчын ва ўзросце 15−49 гадоў, 5 жанчын ад 9 да 47 гадоў). Яны аказаліся грамадзянамі Афганістана, паведамілі Hrodna.life ў прэс-службе Падляшскага аддзела памежнай службы. Замежнікі пешшу прайшлі праз «зялёную мяжу» (тэрыторыю мяжы без адмысловых агароджаў). Па рашэнні суда іх пакінулі ў ахоўных цэнтрах для іншаземцаў у Кентшыне і Беластоку.

Ужо на наступны дзень, 17 чэрвеня, супрацоўнікі памежнага пераходу ў Кузніцы, разам з паліцыяй Сакулкі, затрымалі яшчэ 11 грамадзян Афганістана. Замежнікі ва ўзросце ад 18 да 45 гадоў прызналіся ў незаконным перасячэнні польска-беларускай мяжы. Іх таксама змесцяць у цэнтры для іншаземцаў.

150 парушальнікаў з пачатку года

Усяго з пачатку 2021 года супрацоўнікі Падляскага аддзела памежнай службы затрымалі ў агульнай складанасці 150 чалавек (18 груп), якія незаконна перасеклі польскую мяжу. Раней прэс-служба памежнікаў паведаміла пра 112 парушальніках па стане на 6 чэрвеня. «Але большасць групаў затрымлівалі менавіта за пераход беларуска-польскай мяжы — усяго 92 чалавекі», — паведамляла тады Hrodna.life прэс-сакратар Падляскага аддзялення Польскай памежнай службы Катажына Здановіч. Для параўнання, за першыя шэсць месяцаў 2020 года на ўсім адрэзку, які ахоўвае Падляскі аддзел (мяжа з Літвой і Беларуссю), затрымалі ўсяго 24 чалавекі — у 3,8 разоў менш.

Літва збіраецца пабудаваць мур

Больш парушальнікаў стала і на беларуска-літоўскай мяжы. За першыя пяць месяцаў 2021 года іх было больш, чым за тры папярэднія гады разам, піша «Еўрарадыё».

Зараз МУС Літвы і іншыя ведамствы абмяркоўваюць пытанне ўзвядзення плота на мяжы з Беларуссю, перадае Delfi.ru. Яго будаўніцтва можа каштаваць 15 млн еўра.

Падчас звароту да парламента 26 траўня Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Мы спынялі наркотыкі і мігрантаў — цяпер будзеце самі іх есці і лавіць». Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс назваў гэта адкрытай пагрозай. Верагоднасць таго, што Беларусь у адказ на санкцыі Захаду пачне прапускаць мігрантаў, разглядалі эксперты яшчэ ў 2011 годзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024