Новости

Былыя памяшканні Гродзенскага дзіцячага хоспіса хочуць прымусова ўскрыць

Дырэктарцы Гродзенскага дзіцячага хоспіса Вользе Вялічка 17 чэрвеня напісаў у Viber чалавек, які прадставіўся судовым выканаўцам. Ён паведаміў, што калі супрацоўнікі хоспіса не дадуць ключы ад памяшканняў, іх прымусова ўскрыюць з супрацоўнікамі РАУС. «Дыялог у нас не атрымліваецца», — канстатаваў ён.

Зараз Гродзенскі дзіцячы хоспіс працуе па вул. Дамейка, 7. Да гэтага хоспіс размяшчаўся ў дзіцячай паліклініцы № 2 па вул. Гагарына, 18, а пазней — у будынку Камбіната школьнага харчавання (КШП). Абедзве арганізацыі скасавалі дагавор з хоспісам.

У траўні 2020 года кіраўніцтва паліклінікі палічыла, што валанцёры павінны пакінуць гэтае памяшканне. Старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой прапанаваў валанцёрам памяшканне камбіната школьнага харчавання (КШХ) у Пышках, якое не выкарыстоўвалася, на тры месяцы. Пытанне з арэндай паабяцалі вырашыць за кошт горада, дапамагчы з пошукам спонсараў. У верасні мінулага года КШХ змяніў замкі на майстэрні і прымусіў хоспіс пакінуць памяшканне. Пазней камбінат скасаваў дамову арэнды з хоспісам праз суд.

«Судовы выканаўца» прадаставіў Вользе два судовых загады. Паводле першага, рашэнне Эканамічнага суда Гродзенскай вобласці аб высяленні хоспіса з памяшкання на вул. Гагарына ўступіла ў сілу 14 траўня. На працягу пяці дзён супрацоўнікі павінны былі вызваліць памяшканні.

Чаму хоспіс не можа пакуль выселіцца і забраць рэчы

Вольга ў пачатку чэрвеня накіравала зварот у пракуратуру і паведаміла, што пакуль яны не могуць выселіцца. Справа ў тым, што 19 траўня ў памяшканні на вул. Гагарына, 18 знаходзілася супрацоўніца хоспіса, якая рыхтавала памяшканне і дакументацыю для высялення. Да яе прыйшлі супрацоўнікі паліклінікі № 2, абражалі і аказвалі ціск. Акрамя таго, работнікі паліклінікі маюць доступ да былога памяшкання хоспіса. Вольга Вялічка мяркуе, што іх рэчы могуць быць пашкоджаныя або скрадзеныя. Яна просіць правесці праверку ў дачыненні да дзеяння супрацоўнікаў паліклінікі і перастаць аказваць ціск на хоспіс. У пракуратуры зварот зарэгістравалі 2 чэрвеня — на яго разгляд можа сысці да месяца.

Другі судовы загад тычыцца памяшканняў у Пышкі, 5а. Прысуд уступіў у сілу 12 студзеня. Дырэктарка спрабавала ўзгадніць з КШП дзень вывазу рэчаў, але ад іх не было адказу, пракаментавала Вольга Hrodna.life.

Вясной гэтага года ў хоспіс па вул. Дамейка, 7 праніклі невядомыя. Кіраўніцтва звярнулася па гэтым факце ў міліцыю — адказу яшчэ не было. Таксама праз восем месяцаў крымінальную справу на кіраўніка хоспіса перакваліфікавалі ў адміністрацыйную па арт. 13.6 КаАП «Нявыплата або няпоўная выплата сумы падатку». Цяпер з ахвяраванняў хоспіс заплаціць падаткі.

Даведка

Грамадская дабрачынная арганізацыя «Гродзенскі дзіцячы хоспіс» была заснавана 19 верасня 2008 года для дапамогі цяжка і безнадзейна хворым дзецям, якія маюць множныя парушэнні развіцця, і іх сем’ям. Зараз у хоспісе 56 падапечных.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024