Навіны

Два слонімскія Telegram-каналы прызналі экстрэмісцкімі

Рашэнне аб прызнанні каналаў экстрэмісцкімі 11 чэрвеня прыняў Слонімскі раённы суд, паведамляе «БЕЛТА». Прычына — нібыта прызывы да экстрэмісцкай дзейнасці, гвалту ў адносінах супрацоўнікаў унутраных справаў, каментары з пагрозамі ў адрас праваахоўных і дзяржаўных служачых.

За публікацыю (рэпост) інфармацыі з названых Telegram-каналаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць і пакаранне аж да арышту. На момант публікацыі ў
канала «Слоним для жизни» было 1 248 падпісчыкаў. У канала «Доска поzора Слоним» 278 падпісчыкаў.

З лютага 2021 года пачалі абвяшчаць экстрэмісцкімі многія пратэстныя Telegram-каналы, як рэспубліканскія, так і мясцовыя. Пасля рашэння судоў іх уносяць у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. За размяшчэнне спасылак на гэтыя каналы, распаўсюджванне і захоўванне інфармацыі (фота, відэа з лагатыпамі каналаў) з іх пагражае адміністрацыйная адказнасць.

19 красавіка з ініцыятывы гродзенскай пракуратуры экстрэмісцкім прызналі Telegram-канал «Гродно 97%». Рашэнне вынес суд Ленінскага раёна Гродна.

Што чакае падпісантаў?

Сама падпіска на такія каналы не тоесная захоўванню экстрэмісцкіх матэрыялаў. Тым не менш, падпісчыкам варта праверыць свае тэлефоны і кампутары: у наладах Telegram па змаўчанні вызначана запампоўка медыяфайлаў на прыладу. Як гэта праверыць і як змяніць налады, чытайі тут.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024