Навіны

Гандлёвы цэнтр «Фламінга» на вуліцы Соламавай хочуць павялічыць у два разы

Гандлёвы цэнтр «Фламінга» плануюць рэканструяваць і павялічыць. Перад гэтым праект павінен прайсці грамадскае абмеркаванне. Пра гэта паведаміў Гродзенскі гарвыканкам.

Праект рэканструкцыі ГЦ «Фламінга». Ілюстрацыя: grodno.gov.by

Прапануецца павялічыць гандлёвы цэнтр на 2000 м2. Гэта амаль што ў два разы болей чым зараз. У прыбудове плануецца размясціць крамы дзіцячых і прамысловых тавараў, а таксама кафэ на 50 пасадачных месцаў з адкрытай тэрасай на ўзроўні другога паверха.

Новыя паркоўкі і дзіцячыя пляцоўкі

Плануецца змяніць праезд да суседніх жылых дамоў. Ён будзе толькі з вуліцы Лізы Чайкінай і Рэпіна, каб машыны жыхароў не перасякаліся з транспартам гандлёвага цэнтра. Двары дамоў прапануюць рэканструяваць, стварыць 30 новых парковачных месцаў, а таксама дзіцячыя і спартовыя пляцоўкі.

Пашырэнне гандлёвага цэнтра ўжо планавалася ў чэрвені 2019 года. Тады таксама прайшло грамадскае абмеркаванне. Але рэканструкцыю так і не распачалі.

Праект рэканструкцыі ГЦ «Фламінга». Ілюстрацыя: grodno.gov.by

Дзе паглядзець праект?

Азнаёміцца з праектам можна будзе з 21 чэрвеня па 6 ліпеня ў вестыбюлі Упраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва (пл. Тызенгаўза, 3) з панядзелка па пятніцу з 8:00 па 13:00 і з 14:00 па 17:00. Таксама на сайце гродзенскага гарвыканкама.

Прэзентацыя адбудзецца 30 чэрвеня ў 15:00 ў будынку гарвыканкама, кабінет 202.

Інфармацыя аб выніках грамадскага абмеркавання будзе размешчана на сайце Гродзенскага гарвыканкама да 3 жніўня.

Чытайце таксама:

Гандлёвы цэнтр на Соламавай павялічаць амаль у два разы. Будуць грамадскія абмеркаванні

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024