Навіны

Беларускія самалёты не паляцяць праз Еўрасаюз і ва Украіну. Як гэта паўплывае на летнія планы гродзенцаў?

Беларускія самалёты не змогуць лётаць праз краіны Еўрасаюза і ва Украіну. Гэта перашкодзіць турыстам трапіць у самыя папулярныя курортныя накірункі. Праз гэта 25 траўня цэлы дзень амаль немагчыма датэлефанавацца ў «Белавія». Не валодаюць інфармацыяй і турфірмы.

У 2021 годзе самыя папулярныя накірункі для адпачынку на моры сярод беларусаў: Турцыя, Егіпет, Туніс, Албанія, Чарнагорыя, Балгарыя, Грэцыя і Кіпр, распавяла экспертка Лілія Кобзік, рэдактарка сайта Рэспубліканскага союза турыстычных арганізацый. У большасць гэтых краін трэба ляцець праз паветраную прастору Еўрасаюза. У Турцыю можна патрапіць, зрабіўшы кола праз Расію, але гэта павялічыць цэны білетаў.

На саміце ЕС 24 траўня дэпутаты Еўрапарламента вырашылі забараніць палёты ў краіны Еўрасаюза самалётаў беларускіх кампаній. Гэта рашэнне павінны яшчэ зацвердзіць міністры краін ЕС — гэта можа здарыцца ўжо ў чэрвені. Украіна таксама паведаміла аб спыненні авіязносінаў з Беларуссю з 26 траўня.

З-за вялікай колькасці званкоў ад кліентаў у турфірме «Ростинг» не змаглі адказаць рэдакцыі Hrodna.lifе. У турфірме «Дон Кихот» пакуль не ведаюць, як забароны паўплываюць на працу, бо афіцыйныя паперы і распараджэнні пакуль адсутнічаюць. Але пацвердзілі, што на летні перыяд у паўднёвыя краіны было забранавана шмат тураў.

Большасць гродзенскіх фірмаў прапаноўвала на гэты сезон адпачынак у Албаніі і Чарнагорыі. Яны карысталіся папулярнасцю, бо ў гэтыя краіны не патрэбныя візы і ПЦР-тэсты. Акрамя таго, Албанію з пачатку траўня выключылі з «чырвонай зоны» і пасля вяртання з яе самаізаляцыя перастала быць абавязковай. Адкрытымі для турыстаў заставаліся Турцыя і Егіпет.

Куды можна было паляцець з Гродна?

У 2019 годзе з Гродна можна было паляцець на адпачынак у Турцыю, Егіпет, Балгарыю, Туніс і Чарнагорыю. У 2020 годзе вылеты, праз каранавірус, распачаліся толькі ў сярэдзіне ліпеня і толькі ў Турцыю і Егіпет. Адначасова з мінскага аэрапорта можна было патрапіць у Чарнагорыю і Албанію.

У сезоне 2021 палёты ў Егіпет з Гродна пачаліся з 27 красавіка, планаваліся палёты ў Балгарыю.

«Белавію» чакаюць скарачэнні?

Euroradio апублікавала дакумент, згодна з якім «Белавіа» плануе скараціць колькасць супрацоўнікаў і зменшыць выдаткі. У прэс-службе «Белавіі» не пацвердзілі, што дакумент сапраўдны, але і не абверглі: «Я разумею, пра што вы кажаце. Калі ў нас будзе які-небудзь каментар, мы вам ператэлефануем».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024