У Гродне адкрыецца новая галерэя ў 400 кв. м. Першую выставу прысвецяць Захару Кудзіну

Уласную мастацкую галерэю адкрыюць у гандлёва-забаўляльным комплексе Triniti на пр. Янкі Купалы, 87. У галерэі «400 квадратаў» будуць экспанаваць прадметы сучаснага мастацтва. Першая выстава запрацуе 21 траўня.

Назва галерэі «400 квадратаў» звязана з яе памерам — менавіта такую плошчу зойме выставачная прастора.

У пятніцу, 21 траўня, у 19.00 на другім паверсе новай частцы ТРК адбудзецца вернісаж выставы-амажа, прысвечанай памяці беларускага мастака Захара Кудзіна. Раней выстава паспяхова прайшла ў Мінску ў Палацы мастацтва і была прымеркаваная да дня нараджэння мастака.

Амаж (ад фр. hommage — пашана) у мастацтве — праца-перайманне, жэст павагі іншаму мастаку.

Захар Кудзін вядомы сваім дынамічным абстрактным мастацтвам, якое ен вызначаў як «нэйра-арт». Займаўся жывапісам, скульптурай і музыкай. Кудзін — самы малады мастак, праца якога ўваходзіць у калекцыю Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Ён скончыў жыццё самагубствам у канцы 2019 года. Яму было 33.

Захар Кудзін. Фота прадастаўлена ГЗК Triniti

Сярод іншага, Кудзін натхняўся каляровымі фігурамі на гарадскіх будынках, якімі ЖЭСы зафарбоўваюць графіці і надпісы, і пераносіў іх на палатно. Творчы дыялог мастака з камунальнікамі стаў сюжэтам фільма «Чыстае мастацтва» Максіма Шведа.

Чытайце таксама: «Маршрут перестроен». Гродненец Максим Швед снял фильм про политические разговоры в такси

Што пакажуць на першай выставе

У праекце прынялі ўдзел аўтары розных узростаў і стылявых кірункаў. На выставе будуць паказаны і вялікія палотны самага Кудзіна. У экспазіцыі прадстаўлена ў тым ліку інтэрв'ю з Захарам Кудзіным, дзе ён шмат распавядае пра сябе, свае погляды на своечасовае мастацтва і жыццё. Адкрыюць вернісаж куратары з Мінска — Ірына Кандраценка, Вольга Мжэльская, Ілона Дзяргач і Наталля Кудзіна, маці Захара.

Якой будзе галерэя

У галерэі не будзе даглядчыкаў, ахоўнікаў і гідаў ў класічным разуменні. «На тое, каб пакінуць гледача сам-насам з творамі мастацтва, нас натхніў перформанс Марыі Абрамовіч „У прысутнасці аўтара“. У ходзе яго глядач садзіўся за стол насупраць Марыі і глядзеў ёй у вочы столькі часу, колькі яму спатрэбіцца», — распавёў Андрэй Бараноўскі, кіраўнік галерэяй «400 квадратаў».

Фармат галерэі прадугледжвае выставы сучасных аўтараў. Для кожнай канкрэтнай экспазіцыі «400 квадратаў» будзе рыхтаваць тэматычны аўдыягід. Для зручнасці яго варта спампаваць загадзя па спасылцы izi.TRAVEL.

Першая выстава адкрыецца 21 траўня. Фота прадастаўлена ГЗК Triniti

«Гэта не проста галерэя — гэта ўтульная пляцоўка для правядзення выстаў, лекцый аб сучасным мастацтве, творчых сесій і майстар-класаў», — распавяла Алеся Матвеенак, маркетолаг ГЗК Triniti. Уваход на ўсе выставы будзе бясплатны.

Прэм’ерная экспазіцыя галерэі «400 квадратаў», выстава-амаж памяці Захара Кудзіна, будзе доўжыцца да 27 чэрвеня. Гадзіны працы галерэі супадаюць з працай ТРК Triniti: з 09:00 да 22:00.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024