Навіны

Суд над аператарам Андрэем Фраловым перанеслі на 7 траўня

Папярэдне суд па адміністрацыйнай справе гродзенскага відэааператара Андрэя Фралова прызначаны на 7 траўня. Пасяджэнне пройдзе ў Лідскім раённым судзе.

Пратаколу ў судзе яшчэ няма, ён будзе 7 траўня, паведаміла Hrodna.life Ганна, жонка затрыманага. «Адвакат у яго быў, з ім усё ў парадку», — распавяла яна.

Ганна мяркуе, што суд адбудзецца не раней 12.00. 72 гадзіны з моманту затрымання мінаюць у 8:40 раніцы 7 траўня. Фралоў знаходзіцца ў Лідзе.

Андрэя Фралова затрымалі ўвечары 4 траўня ў Бярозаўцы і змясцілі ў Лідскі ізалятар часовага ўтрымання. Яго абвінавачваюць у непадпарадкаванні міліцыі, абставіны затрымання пакуль невядомыя. Перадачу для Фралова ў ізалятары не прынялі, спаслаўшыся на ўнутраныя інструкцыі, паводле якіх «палітычным» перадачы не перадаюць.

Андрэй Фралоў — відэааператар, супрацоўнічаў з рознымі медыя.

Падзяліцца
Меткі: Лідасуды

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024