Новости

На сайце БелАЭС паведамілі пра небяспеку аб’екта. Як адрэагаваў Мінэнерга?

Раніцай 25 красавіка ад імя работнікаў БелАЭС на сайце станцыі з’явілася паведамленне аб тым, што на працягу ўсёй будоўлі на аб’екце адбываліся аварыі і паломкі. Гэта, на іх думку, можа прывесці да трагедыі ў любы момант.

 — Дагэтуль сістэмы не настроеныя да канца, гэта выклікае пастаянныя непаладкі абсталявання. Рамонтныя працы адбываюцца ў небяспечных умовах. З-за гэтага рабочыя пастаянна траўміруюцца, маюць месца смяротныя выпадкі, — напісалі ў паведамленні. — <…> Мы молім усю сусветную супольнасць аказаць ціск на рэжым Лукашэнкі і запатрабаваць неадкладнага закрыцця станцыі пры падтрымцы замежных спецыялістаў, каб зрабіць гэта найбольш бяспечна.

Паведамленне на сайце БелАЭС. Скрыншот: Hrodna.life

Рэакцыя Мінэнерга

Мінэнэрга заявіў, што сайт узламалі, а інфармацыя ў паведамленні - фэйк.

«Сёння сайт БелАЭС быў узламаны невядомымі. Кім менавіта — цяпер высвятляюць спецыялісты. Апублікаваная ў паведамленні інфармацыя з’яўляецца фэйкам. У цяперашні час сайт аднаўляюць, нейкі час ён будзе недаступны», — напісалі ў Telegram-канале Мінэнерга.

Цяпер сайт БелАЭС недаступны. Скрыншот: Hrodna.life

Узломы сайтаў і крымінальныя справы

Падобныя сітуацыі ў Гродне ўжо адбываліся. 7 красавіка хтосьці размясціў на сайце прадпрыемства «Гродна Азот» інфармацыю пра стачку і відэа з гендырэктарам Ігарам Ляшэнкам. Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па ч. 2 арт. 349 КК «Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі». Крымінальная справа паводле таго ж артыкула распачалі, калі 25 сакавіка з рабочай пошты дырэктара гродзенскага прадпрыемства «Малочны мір» Марыны Анікеевай сталі рассылаць нібыта падпісаныя ёю лісты, у якіх, сярод іншага, гаворыцца пра новыя выбары.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024