Навіны

Яшчэ адзін. Telegram-канал BYPOL прызналі экстрэмісцкім

Рашэнне аб прызнанні канала экстрэмісцкім 22 красавіка прыняў суд Чыгуначнага раёна Гомеля, паведаміла прэс-служба Міністэрства ўнуртаных спраў (МУС). Падставай паслужыла праверка абласнога ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС.

Прычына — размяшчэнне на канале заклікаў да масавых беспарадкаў, «паклёпніцкія матэрыялы пра супрацоўнікаў МУС для распальвання сацыяльнай варожасці» і распаўсюджванне матэрыялаў, уключаных у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, удакладніла ведамства. Канал таксама абвінавачваюць у тым, што вялікая частка яго інфармацыі накіраваная на падрыў аўтарытэту дзейнай улады.

За публікацыю (рэпост) інфармацыі з названага Telegram-канала прадугледжана адміністрацыйная адказнасць і пакаранне аж да арышту. На момант публікацыі ў канала было 51 832 падпісчыкі.

З лютага 2021 года пачалі абвяшчаць экстрэмісцкімі многія пратэстныя Telegram-каналы, як рэспубліканскія, так і мясцовыя. Пасля рашэння судоў іх уносяць у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. За размяшчэнне спасылак на з гэтыя каналы, распаўсюджванне і захоўванне інфармацыі (фота, відэа з лагатыпамі каналаў) з іх пагражае адміністрацыйная адказнасць.

19 красавіка з ініцыятывы гродзенскай пракуратуры экстрэмісцкім прызналі Telegram-канал «Гродно 97%». Рашэнне вынес суд Ленінскага раёна Гродна.

Што чакае падпісантаў і як караюць СМІ

Сама падпіска на такія каналы не тоесная захоўванню экстрэмісцкіх матэрыялаў. Тым не менш, падпісчыкам варта праверыць свае тэлефоны і кампутары: у наладах Telegram па змаўчанні вызначана запампоўка медыяфайлаў на прыладу. Як гэта праверыць і як змяніць налады, мы пісалі тут.

Паводле рашэння суда Ленінскага раёна Гродна 19 сакавіка 2021 года Hrodna.life атрымаў штраф за распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі — 400 базавых велічынь (11 600 рублёў). Галоўны рэдактар Аляксей Шота ў дадатак атрымаў штраф у 25 базавых велічынь (725 рублёў) па тым жа артыкуле як фізічная асоба. 12 красавіка рэдактар newgrodno.by Ігар Бублікаў (Рэмзік) атрымаў штраф у 25 базавых велічынь (725 рублёў) па тым жа артыкуле. Праверку распачалі і ў дачыненні да «Газеты Слонімскай». Усе тры выпадкі звязаныя з публікацыямі, якія змяшчалі матэрыялы Telegram-канала Сцяпана Пуцілы, раней прызнанага экстрэмісцкім.

26 красавіка, а 16.00 у Гродзенскім абласным судзе (вул. Карбышава, 20) адбудзецца разгляд абскарджання рашэння суда аб штрафе для Hrodna.life.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Графік школьных чвэрцяў і канікулаў на 2024/2025 навучальны год апублікавалі ў Беларусі

Упраўленне агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі апублікавала графік навучальнага года 2024/2025 для беларускіх школьнікаў.…

21 мая 2024

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024