Новости

Памятаеце гродзенку ў штанах з БЧБ-лампасамі? Яе звольнілі з пошты за прагул (абноўлена)

Гродзенку Любоў Сарлай звольнілі з Белпошты, дзе яна працавала аператарам. Яна хацела сысці з працы па пагадненні бакоў, але яе заяву не падпісалі і ў выніку звольнілі за прагул загадам ад 19 красавіка.

Сарлай хацела ўзяць 25 сакавіка выхадны за свой кошт. Пра гэта яна папярэдзіла начальства. Дырэктар, па яе словах, пагадзіўся, але пазней заяву не падпісаў і прапанаваў выбраць іншы дзень. Любоў не выйшла на працу 25 сакавіка. Дысцыплінарнага спагнання тады не было, але пазней яе звольнілі за прагул без паважных прычын (п. 5 арт. 42 Працоўнага кодэкса). Тэрміны спагнання — 1 месяц — выкананыя.

Аб калектыве і зарплаце

Любоў прыйшла працаваць на пошту ў 2008 годзе пасля паштовага вучылішча, распавяла дзяўчына на старонцы ў Instagram. «Памятаю свой першы, вельмі душэўны і дружны калектыў, з ім можна было і ў агонь, і ў ваду. Усякае было, і добрае, і дрэннае, але ў любым выпадку, добрага было больш. За час працы на пошце я выйшла замуж, нарадзіла дваіх сыноў».

З сакавіка Любоў працавала ў вылучаным працоўным месцы — пункце паштовых паслуг «Ніка». Яна прасіла перавесці яе на працу ў іншае аддзяленне, каб ёй было зручней адвозіць дзяцей у дзіцячы сад. Начальства адмовілася. Тады Любоў вырашыла звольніцца сама, але яе звольнілі па артыкуле.

Любоў распавяла, што любіла сваю працу, але часам хацела яе змяніць з-за «катастрафічна нізкай» заработнай платы. Яе заробак за сакавік склаў 420 рублёў, за красавік — 382. Да таго ж, быў «касмічны» план па выпісцы дзяржаўных газет. Калі не ўдавалася яго выканаць, некаторыя супрацоўнікі аддавалі да 100 рублёў для кампенсацыі. У прэс-службе Белпошты на пытанні Hrodna.life папрасілі даслаць пісьмовы запыт.

Абноўлена 24 траўня. Прайшоў месяц з моманту, як Hrodna.life накіраваў запыт у Белпошту — адказ нам не прыйшоў.

У планах — пошук працы

У пачатку лета 2020 года Любоў выйшла з прафсаюза. «Я не ведаю, угодны я была супрацоўнік або не, але працу я выконвала сваю адказна. Я ніколі не дазваляла сабе спазняцца, зачыніцца крыху раней ці адчыніцца пазней, хаміць людзям, паводзіць сябе непрыстойна, а ўжо тым больш, не выходзіць на працу проста так. Але і поўзаць, хадзіць на задніх лапках і маўчаць — гэта таксама не пра мяне», — распавяла Любоў. Яна дадала, што паступіла б так жа, калі б ведала, да чаго гэта прывядзе. У каментарах ў Instagram карыстальнікі дзякуюць Любові за пазіцыю.

Цяпер Любоў будзе шукаць працу. «За такі заробак… менш дакладна не знайду. Пачну з нуля, з чыстага ліста», — распавяла яна Hrodna.life.

Любові Сарлай 32 гады. Замужам, выхоўвае сыноў трох і шасці гадоў. Любоў неаднаразова затрымлівалі і судзілі пасля выбараў 2020 года. Спачатку яе затрымалі 31 кастрычніка 2020 года каля крамы. Потым праваахоўнікаў насцярожылі здымкі на Instagram-старонцы дзяўчыны — на яе склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах. Некаторыя справы спынілі за заканчэннем тэрміну даўнасці. Вядомай стала гісторыя пра штаны з БЧБ-лампасамі - за шпацыр у іх дзяўчына выплаціць штраф 20 базавых велічынь (580 рублёў).

Чытайце таксама:

Дело о «самопикетирующих» штанах Любы Сарлай рассмотрит областной суд. Гродненка обжалует штраф в 580 рублей

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024