
Анджэй Пісальнік. Фота: Facebook.com
Гродзенскіх журналістаў Інэс Тодрык-Пісальнік і Анджэя Пісальніка перавезлі з Гродна ў Мінск пасля агляду ў іх кватэры. У якім прававым статусе знаходзяцца журналісты, пакуль не вядома. Раніцай 14 красавіка Пісальніку вынеслі папярэджанне ў пракуратуры.
У эфіры польскіх радыёстанцый “Radio 24” І “Radio 4” у пачатку красавіка 2021 года актывіст незарэгістраванага ў Беларусі Саюза палякаў Анджэй Пісальнік заявіў, што ў беларускіх СМІ распачатая шырокамаштабная прапаганда супраць Польшчы. На думку актывіста, збор праваахоўнымі органамі звестак аб вучнях, якія праходзяць навучанне ў грамадскіх школах, – гэта форма застрашвання настаўнікаў і вучняў – а таксама намер уладаў да дыскрэдытацыі і далейшай адмовы насельніцтва Беларусі ад навучання польскай мове, гісторыі і польскасці ў цэлым.
Яго выказванні “заведама беспадстаўныя” і “відавочна накіраваныя на распальванне міжнацыянальнай варожасці”, лічаць у пракуратуры. На думку следчых, Пісальнік хацеў “распачаць у насельніцтва нацыянальную варожасць і варожасць на моўнай глебе, сфармаваць непрыязнасць і недавер да прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь, распаўсюдзіць ілжывую інфармацыю аб іх дзейнасці”.
У пракуратуры Пісальніку абвясцілі афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці паўторнага парушэння заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб нацыянальных меншасцях і аб супрацьдзеянні экстрэмізму.
Пасля гэтага ў сям’і ў кватэры правялі агляд, журналістаў павезлі ў Мінск. У сям’і выхоўваюць непаўналетняе дзіця.
25 сакавіка распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 130 КК “Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці і розні” ў дачыненні да прадстаўнікоў незарэгістраванага Саюза палякаў у Беларусі. 23 сакавіка затрымалі кіраўніка арганізацыі Анжаліку Борыс.
25 сакавіка затрымалі гродзенскага журналіста Анджэя Пачобута, у кіраўнікоў Саюза палякаў Беларусі ў рэгіёнах прайшлі ператрусы. Сілавікі прыйшлі таксама ў грамадскую польскую школу пры Саюзе палякаў і офіс Саюза палякаў у Гродне.
Польшча адрэагавала на сітуацыю і прапанавала Літве і Латвіі ўвесці абмежаванні ў транспарце тавараў з Беларусі.
Канфлікт вакол польскай меншасці пачаўся ў канцы лютага 2021 года пасля мерапрыемства з нагоды Дня памяці «праклятых жаўнераў» у Берасці. Пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па факце гераізацыі ваенных злачынцаў.
У Мастах жыхары дома №11 на вуліцы Клары Цэткін скардзяцца на недаробкі пасля капітальнага рамонту,…
На тэрыторыі гісторыка-археалагічнага музея па вул. Замкавая, 20 у Гродне правядуць навуковыя археалагічныя даследаванні. Для…
Начальніца адной з раённых грамадскіх арганізацый не ездзіла ў камандзіроўкі, але падавала фіктыўныя дакументы на…
Аблічча шахцёра беларускія навукоўцы аднаўлялі па чэрапе — яго астанкі знайшлі ў Ваўкавыскім раёне. Адноўлены…
У пачатку лютага Лукашэнка даручыў скарэктаваць асвятленне на вуліцах краіны. Паводле яго слоў, увечары ліхтары…
На малочнатаварным комплексе «Валатынь» з восені 2025 года працуе 17 грамадзян з Туркменістана. Яшчэ чацвярых…