Новости

Журналіста і актывіста незарэгістраванага Саюза палякаў Анджэя Пісальніка павезлі ў Мінск. Пракуратура вынесла яму папярэджанне

Гродзенскіх журналістаў Інэс Тодрык-Пісальнік і Анджэя Пісальніка перавезлі з Гродна ў Мінск пасля агляду ў іх кватэры. У якім прававым статусе знаходзяцца журналісты, пакуль не вядома. Раніцай 14 красавіка Пісальніку вынеслі папярэджанне ў пракуратуры.

Аб чым казаў Анджэй Пісальнік?

У эфіры польскіх радыёстанцый «Radio 24» І «Radio 4» у пачатку красавіка 2021 года актывіст незарэгістраванага ў Беларусі Саюза палякаў Анджэй Пісальнік заявіў, што ў беларускіх СМІ распачатая шырокамаштабная прапаганда супраць Польшчы. На думку актывіста, збор праваахоўнымі органамі звестак аб вучнях, якія праходзяць навучанне ў грамадскіх школах, — гэта форма застрашвання настаўнікаў і вучняў - а таксама намер уладаў да дыскрэдытацыі і далейшай адмовы насельніцтва Беларусі ад навучання польскай мове, гісторыі і польскасці ў цэлым.

Як гэта расцаніла пракуратура?

Яго выказванні «заведама беспадстаўныя» і «відавочна накіраваныя на распальванне міжнацыянальнай варожасці», лічаць у пракуратуры. На думку следчых, Пісальнік хацеў «распачаць у насельніцтва нацыянальную варожасць і варожасць на моўнай глебе, сфармаваць непрыязнасць і недавер да прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь, распаўсюдзіць ілжывую інфармацыю аб іх дзейнасці».

У пракуратуры Пісальніку абвясцілі афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці паўторнага парушэння заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб нацыянальных меншасцях і аб супрацьдзеянні экстрэмізму.

Пасля гэтага ў сям'і ў кватэры правялі агляд, журналістаў павезлі ў Мінск. У сям'і выхоўваюць непаўналетняе дзіця.

Канфлікт вакол польскай меншасці ў Беларусі

25 сакавіка распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 130 КК «Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці і розні» ў дачыненні да прадстаўнікоў незарэгістраванага Саюза палякаў у Беларусі. 23 сакавіка затрымалі кіраўніка арганізацыі Анжаліку Борыс.

25 сакавіка затрымалі гродзенскага журналіста Анджэя Пачобута, у кіраўнікоў Саюза палякаў Беларусі ў рэгіёнах прайшлі ператрусы. Сілавікі прыйшлі таксама ў грамадскую польскую школу пры Саюзе палякаў і офіс Саюза палякаў у Гродне.

Польшча адрэагавала на сітуацыю і прапанавала Літве і Латвіі ўвесці абмежаванні ў транспарце тавараў з Беларусі.

Канфлікт вакол польскай меншасці пачаўся ў канцы лютага 2021 года пасля мерапрыемства з нагоды Дня памяці «праклятых жаўнераў» у Берасці. Пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па факце гераізацыі ваенных злачынцаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024