Навіны

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу пасля ўзлому сайта «Гродна Азот»

7 красавіка хтосьці размясціў на сайце прадпрыемства «Гродна Азот» інфармацыю пра стачку і відэа з гендырэктарам Ігарам Ляшэнкам. Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па ч. 2 арт. 349 КК «Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі».

Інфармацыю следчыя расцанілі як «дыскрэдытуючую кіраўніцтва прадпрыемства» і «заклікі да стачак». Адказнасць за ўзлом ўзяў на сябе рух «Кібер-партызаны». Яны размясцілі ў сябе ў канале скрыншоты сайта і заявілі, што падтрымліваюць завадчан. Зараз сайт не адкрываецца.

Сайт «Гродно Азот» 7 апреля
Сайт «Гродно Азот» 7 апреля
Сайт «Гродно Азот» 7 апреля

Каб выявіць парушальніка, у рамках крымінальнай справы следчыя накіруюць шэраг міжнародных просьбаў аб аказанні прававой дапамогі, паведамілі ў СК.

Парушальніку пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі. Мяркуючы па кваліфікацыі, следчыя лічаць, што доступ здзейснілі «з карыслівай або іншай асабістай зацікаўленасці, або групай асоб па папярэдняй змове, альбо асобай, якая мае доступ да кампутарнай сістэмы або сеткі».

Гродзенскія следчыя нядаўна ўжо узбуджалі крымінальную справу па тым жа артыкуле. 25 сакавіка з рабочай пошты дырэктара гродзенскага прадпрыемства «Малочны мір» Марыны Анікеевай сталі рассылаць нібыта падпісаныя ёю лісты, у якіх, сярод іншага, гаворыцца пра новыя выбары.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024