Двух гродзенскіх прадстаўнікоў пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтру «Вясна» выклікалі ў Следчы камітэт. Яны мяркуюць, што гэта звязана з заведзенай на «Вясну» крымінальная справай.
Праваабаронцу Андрэя Коцю выклікалі ў СК на 10.00 20 сакавіка, Віктара Сазонава — на 12.00. Таксама шукалі Уладзіміра Хільмановіча, расказаў Сазонаў Беларускаму радыё «Рацыя».
— Паколькі мы заўсёды займаліся толькі законнай дзейнасцю, мы будзем настойваць на сваім, на тым, што нашая арганізацыя заўсёды дзейнічала ў межах дзеючага заканадаўства. Нам застаецца толькі абараняцца законнымі метадамі. Якія метады будуць прымяняцца да нас, гэта мы неўзабаве даведаемся, — сказаў Віктар Сазонаў.
Следчы камітэт раследуе справу па арт. 342 КК (арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). На думку органаў следства, ПЦ «Вясна» нібыта ажыццяўляе фінансаванне незаконных масавых мерапрыемстваў. У актывістаў прайшлі вобшукі, іх выклікалі на допыты і бралі пад варту.
Чытайце таксама: У Гродне дадому да журналіста Аляксандра Дзянісава прыйшлі супрацоўнікі міліцыі
Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…
За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…
Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…
У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…
На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…
Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…