Навіны

Ігару Банцэру запыталі пакаранне. Ён галадае ўжо 15 суткі

У Гродне працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Ігара Банцэра. Пракурор Віктар Нічыпарук запытаў для Банцэра 1,5 года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу. Меру стрымання пракурор папрасіў змяніць на падпіску аб нявыездзе.

Ігар, які галадае ўсухую 15 суткі, стаяў у камеры без кайданкоў. Ён заявіў, што супраць яго рыхтуюць правакацыю — кажуць, нібыта ён піў ваду з бочка. Па словах Ігара, яго хочуць «перавесці ў пеўні», адправіць у «прэс-хату», каб ён «скрыўся». «Але я не ўскрыюся!», — сказаў Ігар. Яго мама зноў папрасіла яго піць ваду, але ён адмовіўся. У судзе мама плакала. Плакалі і сябры Ігара.

Банцэр часта прыхінаўся да шкла, заміраў, быццам адключаючыся, механічна паўтараў адны і тыя ж дзеянні. Ён выглядаў знясіленым. Яго голас быў слабым і стомленым.

Сведка зноў не з’явіўся ў суд

Сведка па справе Віталь Канюшка, з-за няяўкі якога пераносілі паседжанне, 18 сакавіка зноў не з’явіўся ў суд. Па адрасе, дзе ён жыве, на працягу пяці дзён ніхто не адкрываў - прывад у суд ажыццявіць не ўдалося. Абвясцілі паказанні, якія сведка даў раней.

Сведка, які працаваў у «Big Bar», раней сказаў, што бачыў танец Ігара Банцэра. Палавых органаў і ягадзіц музыкі ён не бачыў. Шкоду танец Ігара сведку не нанёс.

Ігар сказаў, што медыкі ў турме яму паведамілі: калі ён пачне падаць прытомнасць, яго «абколюць». Ігар папрасіў, каб гэтага не рабілі - маўляў, ён не хоча прымаць таблетак, і папрасіў замяніць турэмных лекараў на «незалежных». Суддзя хадайніцтва не задаволіла.

Пракурор запытаў Банцэру 1,5 «хіміі», абвінавачаны сам сабе — 3 гады калоніі

Бакі перайшлі да судовых спрэчак. Паводле версіі пракурора, дзеянні Ігара насілі цынічны характар, а дэманстрацыя палавых органаў усё ж была. Частку «ў стане алкагольнага ап’янення» з абвінавачвання выключылі. Ігар апладзіраваў словам пракурора. Змякчальнымі абставінамі палічылі наяўнасць у Банцэра малалетніх дзяцей, абцяжваючых абставін не знайшлі. Пракурор запытаў для Банцэра 1,5 года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу. Меру стрымання пракурор папрасіў змяніць на падпіску аб нявыездзе. Пачуўшы прысуд, блізкія ўздыхнулі з палёгкай.

Абвінавачаны нагадаў, што суд зняў яго пытанне пацярпеламу міліцыянту Багдзевічу аб інтымных татуіроўках, і не далучыў да матэрыялаў справы яго фота, дзе ён выступае на канцэрце ў мінулым годзе ў стрынгах. Ігар сам для сябе папрасіў тры гады калоніі (3 сакавіка Банцэр адмовіўся ад адваката — Hrodna.life). «Я не памяняюся. Я застануся Банцэрам», — сказаў ён. Ігар успомніў, што ён ужо 18 гадоў вакаліст гурта Mister X і 20 гадоў - у андэграўнднай тусоўцы. А яго затрыманне было добрай піяр-кампаніяй да выхаду яго дыска ў Германіі 5 лютага, сказаў абвінавачаны.

У апошнім слове Ігар 10 хвілін цытаваў Сакрата. Рыхтуючыся, Банцэр напісаў 80 старонак тэксту. Пракурору ён пажадаў кар’ернага росту і дажыць да пенсіі. Ігар нагадаў аб складанасцях у зняволенні: даводзілася суседнічаць з забойцамі, «расчляняльнікамі», «наркаманамі», «псіхамі». Новы год ён адсвяткаваў у «Навінках», праваслаўныя Каляды — на «Валадарцы», 41-ы дзень нараджэння — у турме Гродна. На галадоўцы Банцэр пяць разоў мяняў камеры, на трое сутак трапіў у карцэр.

«Мой арт-перформанс… Я не планаваў, што ён будзе прам настолькі крутым, і дойдзе да таго, што гэта апынецца крымінальна каральным, і што цяпер я тэрмін атрымаю рэальны», — сказаў Банцэр.

Прысуд Ігару вынесуць 19 сакавіка, а 10.30.

За што судзяць Банцэра

Ігару Банцэру 41 год. Ён — лідар гродзенскага стрыт-панк-гурта Mister X. Жанаты, трое дзяцей. Вегетарыянец, антыфашыст, стрэйтэйджар. Ігара затрымалі 20 кастрычніка 2020 года і абвінавацілі ў хуліганстве за танец у стрынгах перад міліцыянтам 5 верасня. Ігара заключылі пад варту, трымалі ў адзіночнай камеры, адпраўлялі на прымусовую псіхіятрычную экспертызу ў Мінск, змяшчалі ў карцэр.

Ігара пачалі судзіць 3 сакавіка — тады ён абвясціў галадоўку. Некалькі разоў пасяджэння пераносілі з-за няяўкі сведкі. Ігар галадае усухую 15 суткі. Падтрымаць яго прыходзіць наколькі дзясяткаў блізкіх і сяброў - у залу месцяцца не ўсе. 15 сакавіка праваабаронцы прызналі Банцэра палітвязнем.

Чытайце такcама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024