Навіны

У Гродне звольніўся пракурор. У судзе ён быў дзяржабвінаваўцам па «палітычных» справах

У канцы лютага пракурор Дзмітрый Грыцук сышоў з пракуратуры горада Гродна. Ён удзельнічаў у некаторых крымінальных працэсах, якія пачалі пасля выбараў. Напрыклад, ён быў дзяржабвінаваўцам у справе збітага АМАПам таксіста Аляксея Лапы.

Дзмітрый сышоў з пракуратуры па пагадненні бакоў, распавёў ён Hrodna.life. Ад іншых каментароў былы пракурор адмовіўся.

Дзмітрый Грыцук — памочнік пракурора горада Гродна юрыст 2 класа, як можна даведацца на сайце гарвыканкама. Да працы ў пракуратуры г. Гродна быў памочнікам пракурора Лідскага раёна.

У прэс-службе пракуратуры на пытанні Hrodna.life папрасілі зрабіць пісьмовы зварот.

Дзмітрый Грыцук падтрымліваў абвінавачванне па справе Аляксея Лапы ў пачатку судовага следства. Пазней дзяржабвінаваўцам стаў Георгій Смольскі. Таксама ў студзені за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў пачалі судзіць чатырох чалавек па падзеях 27 верасня, дзе дзяржабвінаваўцам выступаў Дзмітрый Грыцук. У канцы лютага Грыцука змяніў Сяргей Пятрашка.

Падзяліцца
Меткі: законсуды

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024