Навіны

Абласны суд не апраўдаў гродзенку па справе аб бчб-палосцы на штанах

25 лютага гродзенка Любоў Сарлай спрабавала абскардзіць штраф у 20 базавых велічынь (580 рублёў) па арт. 23. 34 КаАП. Прычынай затрымання 17 студзеня і штрафу сталі штаны з бел-чырвона-белымі лампасамі. Гродзенскі абласны суд пакінуў без зменаў рашэнне суда Ленінскага раёна.

«Няхай жыве самы гуманны суд у свеце», — пракаментавала сітуацыю дзяўчына ў Instagram. Любоў указала суддзі Раманоўскаму на несастыкоўкі ў паказаннях супрацоўнікаў АМАП пра час і месца яе затрымання, распавяла дзяўчына Hrodna.life. Таксама яна прадаставіла фота з сямейнага архіва, дзе было відаць, што штаны яна насіла і раней.

Раней супрацоўнікі міліцыі заявілі, што былі побач з любоўю і чулі, як яна выкрыквала лозунгі. На відэа ў судзе было відаць, што АМАП побач няма.

Гродзенка збіраецца абскардзіць пастанову суда ў вышэйшую інстанцыю — старшыні Гарадзенскага абласнога суда.

Штаны Любоў апранала і пасля рашэння суда. «Пазіралі коса, але больш не рызыкнулі мяне затрымліваць», — распавяла яна Hrodna.life пра рэакцыю міліцыі.

Да гісторыі са штанамі Любоў судзілі двойчы. Спачатку яе затрымалі 31 кастрычніка 2020 года каля крамы, потым праваахоўнікаў насцярожылі здымкі на Instagram-старонцы дзяўчыны. Некаторыя справы спынілі за заканчэннем тэрміну даўнасці. Больш пратаколаў па фота ў Instagram на яе не складалі.

Чытайце яшчэ:

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024