Навіны

«Гэта не заўсёды холадна і страшна». Выратавальнік з Гродна паказвае ў TikTok вясёлае загартоўванне

Андрэй Аніська тры гады працуе выратавальнікам на вадзе на станцыі «Ласосна». У пачатку лютага 2021 гады ён завёў TikTok. Сваімі відэа ён хоча дарыць людзям усмешкі і паказваць, што загартоўвацца — гэта весела. Рэпарцёр Hrodna.life паглядзеў некалькі ролікаў выратавальніка.

Андрэю 46 гадоў. Ён працуе ў Гродзенскім Таварыстве выратавання на водах. За тры гады выратаваў сем чалавек. Да 2018 года ён працаваў дызайнерам-аддзелачнікаў, але сышоў з будаўніцтва з-за алергіі на пахі.

Для падтрымання фізічнай формы Андрэй займаецца кросфітам і плаваннем, даўно загартоўваецца. Раней гродзенец абліваўся халоднай вадой вясной і восенню, але пасля пачатку працы выратавальнікам стаў практыкаваць гартаванне і зімой. З позняй восені 2020 году Андрэй амаль кожны дзень акунаецца ў снег або ледзяную ваду.

«Праца пастаянна звязана з вадой. Каб арганізм вытрымліваў нагрузку ў любое надвор’е, стаў гартавацца і зімой. Зараз рыбакі на лёд выходзяць, дзеці. Калі хто праваліцца, то прыйдзецца ў ваду ныраць. Я заўсёды гатовы. Лічу, выратавальнік павінен быць выратавальнікам у любое надвор’е», — кажа Андрэй.

У пачатку лютага Андрэй зарэгістраваўся ў Instagram і TikTok. У сацыяльных сетках гродзенец стаў выкладаць відэа, як ён гартуецца.

«Усе я раблю з гумарам. Такім чынам падымаю сабе настрой і людзям. Так бы мовіць, гумар і дабрыня выратуюць свет».

Чытайце таксама: Популярные тиктокеры из Гродно — кто они?

У сацыяльных сетках у Андрэя мала падпісчыкаў (менш за 100), але ён упэўнены, што гэта пытанне часу. За кошт гумарыстычнага кантэнту выратавальнік плануе павялічваць аўдыторыю, а затым пачаць выкладаць і экстрэмальныя відэа.

«Хачу, каб людзі бачылі, што гартавацца лёгка і весела. Гэта не заўсёды холадна і страшна. З кіслай мінай загартоўвацца наогул не варта. Чалавек павінен быць поўны пазітыву і тады ўсё будзе добра».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024