Новости

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу адпусцілі з ІЧУ ў Лідзе. Але выклічуць зноў

72 гадзіны пасля затрымання актывіста ў Лідскім РАУС міналі раніцай 13 лютага. Увечары 12 лютага яго адвялі ў суд, але паседжання не адбылося: Ежы Грыгенчу адпусцілі. Пры гэтым адміністрацыйную справу па арт. 23. 34 КаАП не закрылі і Ежы выклічуць ў Ліду зноў.

Ежы Грыгенчу затрымалі 10 лютага, калі ён прыехаў па позве ў Лідскі РАУС для разбору паводле арт.23. 34 КаАП. Яго пакінулі ў мясцовым ізалятары да суду.

Адміністрацыйную справу завялі пасля вынясення прысуду актывісту з Бярозаўкі Вітольду Ашурку ў судзе Лідскага раёна 18 студзеня. Тады падтрымаць актывіста сабраліся каля 50 чалавек, у тым ліку і гродзенцы. Прысуд сустрэлі крыкамі «Ганьба!».

Ежы Грыгенча — сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Яго судзілі па адміністрацыйных артыкулах за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі Беларусі з Расіяй, за ўдзел у Маршах недармаедаў, за акцыі пратэсту ў 2020 годзе. На адно з судовых пасяджэнняў яго прыехала падтрымаць Ганна Канапацкая.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024