Новости

У Гродне 31 студзеня затрымалі некалькі чалавек

У Гродне на вул. Савецкай каля 15.30 31 студзеня затрымалі некалькі чалавек. Імёны двух з іх вядомыя — Іна Корп і Маргарыта Утлік, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Па словах праваабаронцаў, іх адпусцілі пасля прафілактычнай гутаркі.

Відавочцы паведамілі яшчэ пра трох затрыманых — мужа, жонку і дачку. На вечар 31 студзеня яны знаходзіліся ў РАУС.

Чытачы з Навагрудка паведамілі, што 31 студзеня быў затрыманы 72-гадовы Аляксандр Быстрык — былы дырэктар мясцовай школы № 5. Паведамляецца, што ён ішоў на экскурсію, якая ў выніку, як сцвярджаюць відавочцы затрымання, была сарваная.

Усяго ў Беларусі 31 студзеня затрымалі 167 чалавек. Астатнія затрыманні адбыліся ў Менску.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024