Навіны

У Ваўкавыску за хабар асудзілі былога дырэктара завода, які адмовіўся збіраць подпісы за Лукашэнку

Ваўкавыскі раённы суд прысудзіў былога дырэктара камбікормавага завода ў гарадскім пасёлку Рось Георгія Дзядзюшку да 4,5 гадоў пазбаўлення волі, штрафу ў 300 базавых велічынь (8700 рублёў) і забароне на кіруючыя пасады тэрмінам на 2,5 года. Прысуд вынеслі 25 студзеня, пацвердзілі ў судзе «С**бодзе».

Згодна з дзяржаўным абвінавачваннем, з сакавіка па верасень 2020 года Дзядзюшка атрымаў ад Арцёма Елізаранка, заснавальніка ТАА «Збожжавыя традыцыі», не менш за 20,1 тысячы рублёў. Сцвярджаецца, што штомесяц Елізарэнка прыязджаў з Асіповічаў і пакідаў дырэктару камбікормавага завода ў файле паміж паперамі грошы: звычайна 4 тысячы рублёў, толькі ў першы раз — 800, а ў апошні - 3.300. Для гэтага яны сустракаліся на запраўцы або ў кабінеце Дзядюшка, пісаў раней naviny.media.

Елізарэнка, які даваў хабар, затым напісаў яўку з павіннай. Ён выступаў у справе сведкам. Георгій Дзядзюшка у судзе не прызнаў сябе вінаватым.

Жонка Георгія Дзядзюшка Майя лічыць, што яе муж не мог браць хабары, так як ён сумленны чалавек, да таго ж сям’я заўсёды жыла сціпла. На думку жонкі, мужа маглі арыштаваць за ягоную палітычную пазіцыю. Падчас прэзідэнцкай кампаніі ён адмовіўся прымушаць работнікаў пакідаць подпісы за Аляксандра Лукашэнку.

В Волковыске за взятку осудили бывшего директора завода, отказавшегося собирать подписи за Лукашенко

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024