Навіны

Галоўны рэдактар Hrodna.life пра ціск на «Бінокль»: «Пераследаваць журналістаў нельга»

Да нашых сяброў з брэсцкага выдання «Бінокль» сёння прыйшлі супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю. Спачатку прыйшлі з аглядам дадому да выдаўца і да дырэктара, потым паехалі ў офіс. У выдаўца забралі тэхніку і тэлефоны, з офіса дакументы. Дырэктара завезлі ў ДФР на апытанне.

Паводле папярэдняй інфармацыі, агляды ў кватэрах праводзілі ў рамках праверкі за нявыплату падаткаў у асабліва буйным памеры.

«Бінокль» — адно з тых выданняў, сяброўствам з якім ганарыцца рэдакцыя Hrodna.life. Гэта адзін з найлепшых у Беларусі рэгіянальных сайтаў са смелай, творчай, прафесійнай камандай. «Бінокль» збіраў звесткі пра пацярпелых ад сілавікоў у жніўні, сачыў за пратэстамі нават позьняй восенню, вывучаў гісторыі затрыманых і асуджаных. Гэта блізкае нам па духу і пазіцыі выданне, якое, як і мы, стараецца рабіць свой горад лепшым месцам для жыцця.

Мы захапляемся калегамі і ў кожнай сітуацыі падтрымліваем іх, бо братэрства і салідарнасць — найважнейшыя рэчы для журналістаў ва ўсім свеце.

Мы патрабуем адкрытага і галоснага расследавання справы. Бо пераследаваць журналістаў нельга! Наша праца — паведамляць факты, нават калі яны камусьці не падабаюцца. Як пісаў Джордж Оруэл: «Калі свабода наогул нешта значыць, то гэта права казаць іншым тое, чаго яны не хочуць чуць».

Падзяліцца
Меткі: меркаванні

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024