
Сяргей Рымша. Фота: spring96.org
Пракурор запытаў 4,5 гады пазбаўлення волі для Сяргея Рымшы, якога пачалі судзіць за ўдзел у беспарадках і пагрозу гвалту амапаўцам. Адвакат папрасіў апраўдаць гродзенца, таму што ў яго дзеяннях няма складу злачынства.
Сяргей Рымша быў на Савецкай плошчы 9 жніўня ў 23.15, калі ў таніраваны мікрааўтобус з сілавікамі паляцеў камень. Неўзабаве Сяргея затрымалі, збілі, завезлі ў Ленінскі РАУС і паведамілі, што на яго заведзеная крымінальная справа. 9 лістапада 2020 года Рымшу пачалі судзіць – яго абвінавацілі ў актыўным удзеле ў масавых беспарадках і пагрозе гвалту над супрацоўнікам органаў унутраных спраў. Пацярпелыя – шэсць сілавікоў, якія знаходзіліся ў мікрааўтобусе.
Паводле версіі абвінавачвання, Сяргей, будучы п’яным, кідаў кавалкі бетону ў мікрааўтобус з АМАПам і трапіў адзін раз у дно, два разы – у левы бок. Яго хацелі затрымаць, але ён уцёк. Пазней, праязджаючы на мікрааўтобусе, адзін з супрацоўнікаў пазнаў у гродзенцы чалавека, які кідаў бетон, і яго затрымалі. Пазналі яго па майцы з чырвонай палоскай і надпісам.
Пры затрыманні Сяргея збілі – разбілі нос і губу. Пасля жорсткага затрымання ён дрэнна чуе левым вухам, абвастрылася траўма калена. Па факце збіцця Рымша звярнуўся ў Следчы камітэт. Яму 24 лістапада адмовілі ў распачынанні крымінальнай справы.
У заплечніку ў гродзенца знайшлі кавалак бетону і асабістыя рэчы. Ён не ведаў, адкуль бетон з’явіўся, і меркаваў, што яго маглі падкінуць.
Пракурор палічыў, што віна Рымшы па ч. 1 арт. 342 і арт. 364 КК даказаная ў поўным аб’ёме. Ён запытаў пакаранне ў 4,5 года паводле двух артыкулаў. Таксама Сяргей павінен выплаціць 375 рублёў УУС Гродзенскага аблвыканкама за пашкоджаны аўтамабіль.
Адвакат звярнуў увагу, што за падзеі 9 жніўня гродзенца асудзілі па арт. 23. 34 КаАП на штраф у 20 базавых велічынь (540 рублёў). Пацярпелыя не заявілі іскі аб матэрыяльнай або маральнай шкодзе. Таксама ёсць парушэнні ў следстве. Напрыклад, панятымі пры канфіскацыі рэчаў Сяргея былі двое пацярпелых. А па законе панятымі павінны быць людзі, не зацікаўленыя ў ходзе справы.
Адвакат адзначыў, што супрацоўнікі АМАП пры затрыманні ўжылі да Сяргея сілу, чым перавысілі свае паўнамоцтвы. Ніхто са сведкаў не паведаміў, што кавалак бетону кінуў менавіта Рымша, сказаў адвакат. Ён папрасіў апраўдаць Сяргея Рымшу за адсутнасцю складу злачынства.
Апошняе слова Сяргея Рымшы запланавалі на 21 студзеня, 10.30.
Дэпутата ад папулісцкай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» (AfD) Йорга Дорнау затрымалі 4 лютага падчас пасяджэння…
У Лідзе на аўкцыёне прадалі ўчастак чыгункі ў прамысловай зоне. Падчас таргоў цана вырасла амаль…
У Ашмянскім краязнаўчым музеі адкрылася выстава «У пошуках страчанага часам», дзе сабраны сотні прадметаў розных…
У Беларусі забаронена самастойна займацца пахаваннем хатніх жывёл, у тым ліку ў лесе, на лецішчы…
На мінулым тыдні польскае медыя TVP Sport напісала пра баксёра з Ліды Яўгена Макарчука. У…
Пасля сямі гадоў жыцця ў Польшчы беларуска вырашыла з'ездзіць на радзіму. Дзяўчыну даглядзелі і дапыталі…