Навіны

АМАПавец у судзе Гродна: скандаванне «Фашысты!» прычыніла маральныя пакуты

Пацярпелыя АМАПаўцы не пазналі абвінавачаных, не здымалі пабоі, не заявілі іскаў аб кампенсацыі. 13 студзеня ў судзе Ленінскага раёну Гродна працягнуўся крымінальны працэс у дачыненні да пяці гродзенцаў. Іх пачалі судзіць за тое, што 6 верасня яны ўсталі ў счэпку і наблізіліся да сілавікоў на вул.Гарнавых, піша harodniaspring.org.

На лаве падсудных 5 чалавек — браты Уладзімір і Юрый Седзянеўскія, Аляксандр Якубоўскі, сёстры Жанна Захаркевіч і Надзея Сцепанцова. Працэс вядзе суддзя Ганна Лявусік. Дзяржаўным абвінаваўцам выступае старшы памочнік пракурора Аліна Чужаземец.

Гродзенцаў абвінавацілі паводле арт. 342, ч. 1 і арт. 364 КК. Пацярпелымі па справе прызнаны 11 сілавікоў - Мінько, Дмухоўскі, Лісаў, Вавілонаў, Петрусенка, Базылевіч, Іваноў, Белы, Лабкоў, Скрабатун, Аскірка. Прозвішчы зменены.

У першы дзень працэсу былі заслуханыя ўсе 5 абвінавачаных. Апытанне пацярпелых сілавікоў ішло праз прыадчыненыя дзверы дарадчага пакою за плячыма суддзі дзеля іх беспекі «ў сувязі з рэальнай пагрозай жыццю».

Пятерых гродненцев судят за сцепку в сентябре. Потерпевшие — 11 силовиков

Пацярпелым АМАПаўца прызнала начальства

Першым апытвалі Івана Іванова. Ён заявіў, што 6 верасня надпісы «ОМОН» на іх чорным адзенні можна было ўбачыць. Натоўп рухаўся да маста на вуліцы Гарнавых, у іх руках былі сцягі, плакаты, яны выкрыквалі лозунгі палітычнага характару, расказаў пацярпелы.

Міліцыя выставіла ланцужок ад плоту да дарогі на вуліцы Гарнавых. Натоўп імкнуўся перарваць гэты ланцуг, арганізавана счапіўшыся ў «баявы парадак». Актыўных АМАПаўцы пачалі затрымліваць, у адказ людзі адчувальна штурхаліся, але міліцыянтаў не ўдарылі. Іваноў дубінку ў той дзень не выкарыстоўваў, затрымліваў тых, хто стаяў у счэпцы і штурхаўся.

Іваноў пацвердзіў, што цялесных пашкоджанняў ў яго і судмедэкспертызы не было. Натоўп скандаваў на адрас АМАПаўцаў «Фашысты!», што прычыніла яму маральныя пакуты. Абвінавачаных Іваноў не помніць і кампенсацыі маральнай шкоды з іх патрабаваць не будзе. Што АМАПавец — пацярпелы, вызначыла яго кіраўніцтва. Пасля 6 верасня, па словах Іванова, ён атрымліваў пагрозы праз Viber.

Сілавік: газ распылілі пратэстоўцы, а не АМАПаўцы

Белы і Аскірка заявілі, што нікога не затрымлівалі, спецсродкі не прымянялі. Белы сказаў, што газ распылілі пратэстоўцы, а не АМАПаўцы. Па яго словах, натоўп разганялі толькі з праезнай часткі дарогі. Белы адчуў боль, таму што па ім біў невядомы. Па медыцынскую дапамогу ён не звяртаўся, слядоў збіцця на целе ў яго не было. Людзі былі вельмі агрэсіўнымі і кідалі ў міліцыянтаў бутэлькі з вадой, сказаў ён. Яго сваякам пагражалі па тэлефоне.

Белы і Аскірка таксама не ўзгадалі абвінавачаных, аб кампенсацыі маральнай шкоды не заявілі.

Падзяліцца
Меткі: законсуды

Апошнія запісы

Музей, арт-прастора, галерэя беларускіх брэндаў. Што будзе ў гродзенскім піўзаводзе пасля рэканструкцыі

Спіс будучых арандатараў шматфункцыянальнага комплексу ў будынках былога гродзенскага піўзавода ўжо часткова гатовы. Частка комплексу…

21 мая 2024

Гродзенца аштрафавалі за татуіроўку «А.С.А.В»

Упакоўшчык адной з фірмаў у Гродне выйшаў з дому ў 13.20 і "прадэманстраваў" на левай…

21 мая 2024

Вялікая дыскатэка, бібліялетнік і фэсты на Аўгустоўскім канале. Што новага будзе на XIV Фестывалі нацыянальных культур

XIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне традыцыйна пачнецца агульным шэсцем дыяспар, пасля якога на…

21 мая 2024

Пенсіянерку з Гродна судзілі за спробу пазбавіцца ад гадаванца

Увечары гродзенка прывязала ланцужок з сабакам да лаўкі. Па яго яна не вярнулася. Так пенсіянерка…

21 мая 2024

Узламалі папулярны беларускі партал аб нерухомасці: скралі асабістыя дадзеныя 900 000 беларусаў

У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by,…

21 мая 2024

У Новым замку ў Гродне адкрыюць кафэ ў французскім стылі

Вулічная кавярня ў французскім стылі адкрыецца проста ў двары Новага замка. Яно будзе працаваць толькі…

21 мая 2024