Прынялі папраўкі ў Закон «Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці». У артыкул, які рэгулюе правядзенне аператыўнага агляду, унеслі вывучэнне інфармацыйных сістэм і рэсурсаў, камп’ютарнай інфармацыі, у тым ліку шляхам аддаленага доступу, піша TUT.BY.

Акрамя таго, унесены змены ў артыкул «Праверачная закупка», калі ў грамадзяніна або арганізацыі набываюць без мэты збыту або спажывання прадметы, дакументы, звесткі, якія неабходныя для правядзення аператыўна-вышуковай дзейнасці (АВД). Дык вось, для правядзення паўторнай закупкі спатрэбіцца адпаведная пастанова з санкцыі пракурора або яго намесніка.

Ёсць змены і ў частцы правядзення кантролю ў сетках электрасувязі (званкі па тэлефоне, перапіска па электроннай пошце і інш.). Калі ў ходзе аператыўна-вышуковай дзейнасці будзе выяўлена, што чалавек, які знаходзіцца пад кантролем, карыстаецца іншым нумарам тэлефона або іншым адрасам электроннай пошты, АВД можа быць працягнутая і па гэтых каналах сувязі без вынясення новай пастановы.

Раней у законе адзначалася, што матэрыялы аператыўна-вышуковай дзейнасці, якія не змяшчаюць звестак аб грамадзянах, у дачыненні да якіх праводзіліся аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, забараняецца перадаваць у орган крымінальнага пераследу або суд. Цяпер гэтую норму дапоўнілі — за выключэннем матэрыялаў аператыўна-вышуковай дзейнасці, якія змяшчаюць звесткі аб злачынстве, якое рыхтуецца, учыняецца або ўчынілася, або аб маёмасці, якая падлягае або можа падлягаць арышту ў крымінальным працэсе.

Аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы могуць праводзіцца галосна і негалосна. Дапамагаць аператыўнікам могуць і грамадзяне, але толькі добраахвотна. Падставамі для правядзення АВД з’яўляюцца звесткі аб падзеях і дзеяннях, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспекі; звесткі аб злачынстве, якое рыхтуецца, учыняецца або ўчынілася; даручэнне органа крымінальнага пераследу ў сувязі з паступіўшай заявай або паведамленнем аб злачынстве; вышук абвінавачанага ці асуджанага і інш. (вычарпальны пералік паказаны ў арт. 16 Закона «Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці).

Папраўкі ўступаюць у сілу праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання.