Новости

«Як будзем будаваць, за якія грошы, з кім?». Лукашэнка выказаўся аб азотным комплексе на «Гродна Азот»

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на пытанне далейшага развіцця вытворчасці на пляцоўцы «Гродна Азот». Размова ідзе аб будаўніцтве новага комплексу па вытворчасці азотных угнаенняў. Лукашэнка выказаўся 12 студзеня падчас сустрэчы з віцэ-прэм'ерам Юрыем Назаравым і міністрам прамысловасці Пятром Пархомчыкам, піша БЕЛТА.

 — Як будзем будаваць, за якія грошы, з кім? Але калі мы вырашылі пабудаваць, значыць, трэба будаваць, калі гэта перспектыўнае прадпрыемства. Гэта будзе асноўнае прадпрыемства на пяцігодку. Вядома, пяць гадоў мы яго будаваць не будзем, але, тым не менш, трэба сучаснае прадпрыемства па вытворчасці азотных угнаенняў пабудаваць. Таму што на сённяшні дзень ёсць попыт, і ён будзе. Таму што не хапае прадуктаў харчавання ў свеце. А харчавання без угнаенняў не бывае, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Улады заявілі, што ўзвядзенне новага азотнага комплексу «Гродна Азот» можа пачацца ў 2021 годзе.

Пра азотны комплекс раней выказаўся супрацоўнік заводу Уладзімір Жураўка:

— Амаль 15 гадоў працую — амаль 15 гадоў чую пра гэты комплекс. Такія казачныя грошы на яго патрэбныя, што проста нерэальна. Я ведаю каштарыс і сумы — яны былі непад’ёмнымі для дзяржавы, нават калі ў нас усё было добра. Абавязкова павінны былі быць інвестары, але ўмовы для іх былі не вельмі камфортныя. Гэта казка, гэта недасяжна — пры гэтай уладзе дакладна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024