Навіны

Гродзенку асудзілі за абразу ўчастковага. Той прасіў пакараць яе мінімальна

Гродзенка Юлія Аршун 28 верасня напісала каментар пад фатаграфіяй міліцыянта ў Telegram-чаце «Гродно для жизни». Ён палічыў яго абразлівым. На Юлію завялі крымінальную справу па арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў. 6 студзеня ў судзе Ленінскага раёна суддзя Алена Пятрова прысудзіла гродзенцы два гады «хатняй хіміі» — абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу.

Юлія 28 верасня прагледзела відэазапіс з нядзельнага мітынгу, дзе міліцыя затрымлівала людзей. Паводле яе слоў, знаходзілася на эмоцыях і была абураная збіццём грамадзян, таму і пакінула абразлівы каментар. Фота, пад які напісала каментар, абрала выпадкова. Юлія кажа, што не ведала, што на фота — супрацоўнік органаў унутраных спраў. 30 кастрычніка ў яе дома правялі ператрус і забралі яе ў УУС Гродзенскага аблвыканкама. Там запісалі відэа з выбачэннем, якое міліцыя выклала ў сваіх сацсетках.

На фатаграфіі быў пацярпелы — участковы Путнікаў (верагодна, Вадзім Путнікаў, падпалкоўнік міліцыі) з двума супрацоўнікамі міліцыі - Каячам і Русаком. На мітынгу 27 верасня Путнікаў быў у цывільным адзенні і здымаў відэа на камеру. Яго суправаджалі двое калегаў у форме, якія тлумачылі заканадаўства і прасілі людзей разысціся. Па словах пацярпелага, ён пастаянна знаходзіўся разам з супрацоўнікамі міліцыі. Затым перачытваў Telegram-каналы і ўбачыў сваё фота, пад якім быў каментар. Ён успрыняў яго абразлівым для сябе як для супрацоўніка органаў унутраных спраў і палічыў, што яго пакінулі з-за выканання яго дзейнасці. Абвінавачванне лічыць, што Юлія ведала, што на фота — супрацоўнік міліцыі.

Сведкі Каяч і Русак пацвердзілі, што ў той дзень вялі службу, тлумачылі заканадаўства, а пацярпелы знаходзіўся каля іх і вёў здымку. Яны палічылі, што карыстальнікам Telegram дакладна вядома, што здымку вядуць супрацоўнікі міліцыі, «з прычыны падзей, якія адбыліся пасля выбараў».

Читайте также: Четырех гродненцев начали судить за насилие над милиционерами у «Галактики». Их обвинили в преступном сговоре

Юлія папрасіла прабачэння перад пацярпелым. Яе асудзілі на два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу, як і прасіў пракурор. Змякчальнымі абставінамі палічылі малалетнюю дачку Юліі. Арышт з ноўтбука знялі, а тэлефон вырашылі канфіскаваць як сродак здзяйснення злачынства. Адвакат лічыў, што Юлію варта апраўдаць, так як абвінавачванне грунтавалася на здагадцы, што яна пазнала ў пацярпелым міліцыянта — гэта значыць, не было складу злачынства.

 — Нягледзячы на ўсё сказанае дзяржаўным абвінаваўцам, я лічу, што абвінавачаная зрабіла адпаведныя высновы, падчас судовага паседжання прынесла свае прабачэнні. Таму прашу прымяніць мінімальнае пакаранне, ўлічыць усе змякчальныя абставіны, — сказаў пацярпелы Путнікаў. Ён не заяўляў грамадзянскі іск і не патрабаваў ад пацярпелай кампенсацыі маральнай шкоды.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024