Новости

Асудзілі мужчыну, які ехаў на мяжы без правоў і ўдарыў ваеннага нагой у твар

У апошні тыдзень 2020 года суд Лідскага раёна за супраціў пры затрыманні прысудзіў тры гады абмежавання волі мужчыне, які 8 траўня кіраваў аўтамабілем каля мяжы без правоў, адмовіўся прайсці на заставу і ўдарыў нагой у твар вайскоўца, піша tops.gpk.gov.by.

Жыхар Воранаўскага раёна будзе адбываць пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу. Таксама яму прысудзілі 2000 рублёў грашовай кампенсацыі пацярпеламу вайскоўцу.

Мужчыну затрымалі з ужываннем фізічнай сілы 8 траўня. Ён кіраваў аўтамабілем у населеным пункце паблізу дзяржаўнай мяжы без дакументаў. У ходзе праверкі паграннарадам мужчына адмовіўся прайсці на заставу для высвятлення яго асобы. Акрамя таго, ён аказаў супраціў пры затрыманні і нанёс удар нагой у твар вайскоўцу тэрміновай службы.

Тады суд прыцягнуў мужчыну да адміністрацыйнай адказнасці паводле двух артыкулаў у выглядзе штрафаў на 3915 рублёў. Ён раней парушаў заканадаўства аб дзяржаўнай мяжы. Таксама ён з’яўляецца фігурантам крымінальнай справы па факце парушэння мяжы на транспартным сродку ў канцы лістапада мінулага года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024