Новости

2020 год у Гродзенскай вобласці стаў самым цёплым з 1945-га

Кліматычныя рэкорды ў 2020 годзе: яшчэ ў пачатку студзеня тэмпература паветра была на 5 градусаў вышэйшай за кліматычную норму. У цэлым у Гродзенскай вобласці 2020 год апынуўся на 2,3 градуса па Цэльсіі вышэй за кліматычную норму і, тым самым, заняў першае месца як самы цёплы з 1945 года, паведамляе «Гродна Плюс».

За ўвесь год выпала 78% ападкаў ад агульнай нормы. Самым засушлівым месяцам стаў красавік. Тады выпала толькі 22% ападкаў. Дарэчы, такі сухі вясновы месяц за 76 гадоў метэаролагі фіксавалі толькі 4 разы. Адзначыўся і верасень — усяго 34% ападкаў ад нормы.

У Гродзенскай вобласці такі засушлівы пачатак восені адзначалі толькі тры разы за ўвесь час назіранняў. А вось самым дажджлівым стаў чэрвень мінулага года. Тады выпала 118% ападкаў ад нормы. Не скупілася прырода і на цяпло ў 2020 годзе. Сярэдняя тэмпература паветра амаль у кожным месяцы перавышала норму.

Найбольшымі станоўчымі анамаліямі адзначыліся студзень і люты — на 6 градусаў вышэй за кліматычную норму, а таксама і кастрычнік з тэмпературай за месяц вышэй за норму на 3 градусы. Такімі цёплымі яны выдаліся ўпершыню за 76 гадоў. Каляндарная зіма і восень сталі самымі цёплымі за ўсю гісторыю метэаназіранняў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024