Навіны

Уласнікі гродзенскага бара Nesterka расказалі пра закрыццё ўстановы пасля нацыянальнага страйку

Пасля таго, як веганскі гродзенскі бар Nesterka далучыўся да агульнанацыянальнай забастоўкі 26 кастрычніка, ва ўстанову прыйшлі праверкі. Пазней у дадатак да штрафаў бар страціў памяшканне. Уласнікі Nesterka расказалі «Радыё Свабода» пра закрыццё ўстановы пасля нацыянальнага страйку.

Веган-бар Nesterka Bar у Гродне існуе з 2016 года. Яго адкрылі 10 сяброў, якія вельмі хацелі, каб у горадзе з’явіўся фалафель і месца для сябе і сяброў, дзе можна паесці вегетарыянскай ежы і проста «патусавацца». У выніку прверак пасля абвяшчэння 26 кастрычніка непрацоўным днём уладальнікі бара атрымалі штраф у 230 базавых велічынь (6210 рублёў). Пазней гродзенскі драмтэатр, у якім бар здымаў памяшканне, паведаміў пра разрыў дамовы арэнды.

«Непад'ёмная сума». Гродзенскі Nesterka Bar, які адкрылі 10 сяброў, можа зачыніцца праз штраф

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024