Навіны

Гінэколяг зь Ліды, якая дапамагла нарадзіцца больш як 500 дзецям, далучылася да страйку

Акушэр-гінэколяг зь Ліды Ірына Здота далучылася да страйку 30 сьнежня. Напярэдадні яе затрымалі на мітынгу і аштрафавалі, а на працы прапанавалі звольніцца па ўласным жаданьні, піша С**бода.

Затрымалі і аштрафавалі на пратэставай акцыі

Ірыне Здоце 55 гадоў, стаж у мэдыцыне — 30 гадоў, лекарка 1 катэгорыі. Большую частку жыцьця яна працавала ў Гомлі, 6 гадоў таму прыехала ў Ліду да хворых бацькоў. Працавала акушэрам-гінэколягам у прыватным мэдычным цэнтры «Профімэд», вядомая працай зь бясплоднасьцю. Мае 3 групу інваліднасьці.

25 кастрычніка яе жорстка затрымалі на акцыі салідарнасьці ў Лідзе, пратрымалі суткі да суду і аштрафавалі на 270 рублёў. Пасьля затрыманьня Ірына Здота напісала ў пратэставым чаце Ліды зварот да жанчын зь сілавых структураў, каб тыя бліжэйшым часам не прыходзілі да яе на прыём.

«Але я ім не адмаўляла. Ніякіх інцыдэнтаў у мяне пасьля гэтага не было», — кажа лекарка.

Кіраўніцтва прапанавала звольніцца

Пасьля гэтага дырэктар мэдычнага цэнтру Сяргей Рак патлумачыў ёй, што ў райвыканкаме ад яго запатрабавалі звольніць лекарку з прычыны ейных «палітычных актыўнасьцяў». 15 сьнежня дырэктар прапанаваў ёй звольніцца з 1 студзеня 2021 году па ўласным жаданьні. Доктарка не пагадзілася.

Як расказала Ірына Здота, 29 сьнежня ёй далі папярэджаньне «задняй датай» нібыта за сярэдзіну лістапада, калі зь ёй праводзілі гутарку, каб не займалася на працы палітычнай актыўнасьцю. Мелася на ўвазе абвестка Здоты ў пратэставым чаце.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024