Навіны

Смаргонскага актывіста пачалі судзіць за паклёп

Смаргонскага актывіста Рамуальда Улана 28 і 29 снежня пачалі судзіць у Смаргонскім раённым судзе за паклёп — арт. 188 КК. Аб гэтым актывіст паведаміў у Facebook, піша harodniaspring.org. Яму пагражае да трох гадоў абмежавання волі.

Рамуальда абвінавацілі ў распаўсюдзе сведама ілжывых звестак, якія ганьбяць іншую асобу (паклёп). Па горадзе ў верасні расклеілі ўлёткі з асабістымі звесткамі супрацоўнікаў міліцыі, якія на думку смаргонскіх жыхароў ілжэсведчылі ў судах супраць удзельнікаў мірных акцый. Рамуальд Улан заявіў, што ніякага дачынення да гэтых улётак не мае, а проста сфатаграфаваў іх і размясціў фота ў гарадскім пабліку ВКонтакте.

Рамуальд Улан — былы ўладаннік «Новой газеты Сморгони», зараз — індывідуальны прадпрымальнік, што робіць друкаваныя паслугі. 26 верасня яго затрымалі, у офісе і дома правялі вобшук. У час вобшукаў забралі 13 пазіцый аргтэхнікі. Гэтая тэхніка была патрэбная для працы, фактычна, бізнэс прадпрымальніка ўлады заблакавалі. Забралі нават кнопкавы тэлефон, які Улан купіў для свайго цесця.

Падзяліцца
Меткі: законсуды

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024