Новости

У Скідзелі затрымалі дзяўчыну, якая малявала на сценах буслоў і ёлку. Распачата крымінальная справа

У Скідзелі затрымалі дзяўчыну, якая малявала фарбай на прыпынках і сценах. Сярод малюнкаў - буслы, «Пагоня» і навагодняя ёлка. Да малюнках яна дадавала бела-чырвона-белы сцяг. У дачыненні да дзяўчыны распачалі крымінальную справу.

Дзяўчыне 26 гадоў. Дома ў яе знайшлі трафарэт і фарбы. Ва ўжо традыцыйным відэа з прызнаннямі ва УУС яна распавядае, што малявалі ў Скідзелі, Азёрах, на прыпынках па трасе М6.

Пакуль вядома пра пяць аб’ектах у Скідзелі і не менш за два ў іншых месцах Гродзенскага раёна, якія яна размалявала, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Усе малюнкі і надпісы былі нанесеныя ў сярэдзіне снежня і тычыліся падзей у краіне. На відэа дзяўчына кажа, што раскайваецца ў тым, што прынесла шкоду маёмасці.

У дачыненні да дзяўчыны распачата крымінальная справа — за апаганьванне і псаванне маёмасці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024