Навіны

У Ваўкавыску вынеслі прысуд мужу і жонцы, якія быццам бы збілі міліцыянта-суседа

За бойку з суседам-міліцыянтаў у жніўні Алегу Фаміну ў Ваўкавыску прысудзілі два з паловай гады калоніі агульнага рэжыму, ягонай жонцы Анастасіі - паўтара года абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы і 2000 рублёў кампенсацыі, паведаміў Hrodna.life інфармаваная крыніца.

Падзеі, якія разглядалі ў судзе, адбыліся ўвечары 15 жніўня ў прыватным сектары Ваўкавыска. Удзельнікамі канфлікту сталі дзве сям'і суседзяў, што жывуць праз дарогу. Муж і жонка Алег і Анастасія Фаміны вярнуліся тады дадому з дазволенай пратэстнай акцыі. Праз дарогу суседзі Івановы сабраліся вялікай кампаніяй на юбілей бацькі. Алег Фамін з акна ўбачыў міліцыянта Вячаслава Іванова, які гасцяваў у бацькоў. Фамін выйшаў з хаты, падышоў да суседзяў і сказаў штоcьці пра фашызм. Пасля гэтага паміж двума мужчынамі завязалася бойка. На шум прыбеглі сваякі з абодвух бакоў і іншыя суседзі.

У рэшце рэшт пацярпелым апынуўся міліцыянт Вячаслаў Іваноў. Абвінавачаныя — муж і жонка Алег і Анастасія Фаміны. Згодна з артыкулам 364 Крымінальнага кодэкса ім пагражала да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Пацярпеламу Вячаславу Іванову 33 гады. Працуе ў Ваўкавыскім РАУС старшым інспектарам прафілактыкі. Мае юрыдычную адукацыю. Жанаты, ёсць сын.

Абвінавачанаму Алегу Фаміну 46 гадоў, ён трэнер па футболе, прадпрымальнік. 37-гадовая Анастасія Фаміна — ветэрынар паводле адукацыі, працавала мікрабіёлагам на буйным прадпрыемстве, нядаўна занялася стрыжкамі для сабак. У сям'і расце 10-гадовая дачка.

В Волковыске начали судить супругов, которые будто бы избили милиционера-соседа

Падзяліцца
Меткі: законсуды

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024