Новости

Чатырохгадоваму Максіму патрэбна дарагая пратонная тэрапія пасля аперацыі. Абвясцілі збор грошай

Чатырохгадовы Максім Савіч змагаецца з сур’ёзным анкалагічным захворваннем — медулабластомай. Захворванне выявілася нядаўна. Пастаянныя ваніты, галаўныя болі і пагаршэнне самаадчування сталі сігналам для бацькоў, каб звярнуцца да лекараў.

25 верасня Максіма шпіталізавалі ў Мінскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу, дзе пры абследаванні МРТ ў дзіцяці выявілі аб’ёмны наватвор у галаўным мозгу. І ўжо праз некалькі дзён у РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі Максіму правялі субтатальнае выдаленне пухліны.

Але для сям'і хлопчыка барацьба з захворваннем толькі пачыналася. Пухліна апынулася злаякаснай. Лекары паставілі Максіму дыягназ — злаякасная пухліна галаўнога мозгу, медулабластома 4-га жалудачка.

Максім ужо прайшоў курс хіміятэрапіі ў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі. Наступны этап — пратонная тэрапія. Гэта разнавіднасць прамянёвай тэрапіі, дзе ў якасці крыніцы энергіі выкарыстоўваюцца пратоны.

 — Нам сказалі, што шлях да акрыяння будзе нялёгкім і вельмі доўгім, і я б хацела, каб усё прайшло без усялякіх наступстваў для майго сына. Мы з мужам марылі пра сына і былі на сёмым небе ад шчасця, калі даведаліся, што я цяжарная! Малы рос, хварэў на ВРВІ і пнеўманію, але я ніколі не магла падумаць, што лёс паднясе такі ўдар па самым хворым. Я звяртаюся да вас з просьбай аб дапамозе для майго сына — ад яе залежыць жыццё майго дзіцяці! — напісала мама Максіма.

Пратонная тэрапія дазваляе рэгуляваць сілу выпраменьвання і глыбіню яго пранікнення, пры гэтым здаровыя клеткі, тканіны і органы практычна не закранаюцца. У выпадку, калі пухліна размяшчаецца паблізу жыццёва важных органаў нервовай сістэмы, — гэта асабліва важна. Уздзеянне пратонаў дазваляе значна знізіць рызыкі пабочных эфектаў для Максіма, і без таго аслабленага агрэсіўным лячэннем, а ў будучыні знізіць верагоднасць рэцыдываў пухліны.

Прамянёвая пратонная тэрапія з’яўляецца дарагім лячэннем і на сённяшні дзень не праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь. Лекары анкалагічнай клінікі медыцынскага інстытута імя Сяргея Бярэзіна з Санкт-Пецярбурга спецыялізуюцца на лячэнні анкалагічных захворванняў у дзяцей і гатовыя ўзяць Максіма на шпіталізацыю. Папярэдні кошт лячэння складае 3 693 225 расейскіх рублёў (126 500 беларускіх рублёў). Усю інфармацыю можна знайсці на сайце Фонду «Шанс» або ўдакладніць па тэл. +375 (17) 388−01−42.

Дапамагчы Максіму Савічу можна, зрабіўшы ахвяраванне на дабрачынны рахунак Фонду:

  • праз сістэму АРІП → дабрачыннасць, грамадскія аб’яднанні → Дапамога дзецям, дарослым → Фонд «Шанс» → ахвяраванне Максіму Савічу
  • патэлефанаваўшы з гарадскога тэлефона на нумар 8−902−101−08−08, вы ахвяруеце суму 3 рублі
  • зрабіць USSD-запыт з мабільнага тэлефона на нумар 2228#
  • перайсці на сайт для аплаты.

Падпісваючыся на рэгулярныя штомесячныя ахвяраванні, вы дапамагаеце дзецям на пастаяннай аснове. Гэта дазволіць Фонду «Шанс» планаваць і аказваць неабходную дапамогу на лячэнне дзяцей без аб’яўлення збору, а значыць — без прамаруджання і затрымак.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024